Самую вялікую зарплату ў Беларусі па-ранейшаму маюць IT-спецыялісты, самую малую — сацыяльныя работнікі

Самую вялікую зарплату ў Беларусі па-ранейшаму атрымліваюць IT-спецыялісты. Паводле звестак Белстата, у маі 2016 года сярэдняя зарплата спецыялістаў, дзейнасць якіх звязаная з інфармацыйнымі тэхналогіямі, склала 33 млн. 534,1 тыс. рублёў.

У катэгорыю найбольш высокааплатных таксама ўваходзяць: работнікі паветранага транспарту (іх сярэдні заробак у маі склаў 19 млн. 869,7 тыс., у тым ліку пасажырскага — 20 млн. 487,8 тыс.); хімічнай прамысловасці (13 млн. 964,7 тыс.); фінансісты і страхоўшчыкі (12 млн. 671,3 тыс. рублёў); работнікі нафтавай прамысловасці (11 млн. 769,8 тыс.); тэлекамунікацыйнай галіны (11 млн. 696,7 тыс.); архітэктары, бухгалтары і юрысты (10 млн. 725,2 тыс. рублёў).

Мінімальны заробак у краіне ў сацыяльных работнікаў (4 млн. 163,4 тыс.); работнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў (4 млн. 225,5 тыс. рублёў); творчых работнікаў (4 млн. 521,5 тыс.).

Сярэдняя майская зарплата работнікаў транспартнай сферы склала 8 млн. 16 тыс., прамысловасці — 7 млн. 666,4 тыс. рублёў, будаўніцтва — 7 млн. 470,3 тыс., рознічнага гандлю — 6 млн. 213,6 тыс., аховы здароўя — 5 млн. 974,5 тыс. рублёў, лёгкай прамысловасці — 5 млн. 288,5 тыс., адукацыі — 5 млн. 239,6 тыс., сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак — 5 млн. 151,9 тыс. рублёў.

Сярэдняя намінальная налічаная заработная плата ў Беларусі ў маі 2016 года склала 7 млн. 182,85 тыс. рублёў. Рэальная зарплата (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у маі 2016 года ў параўнанні з маем 2015 года знізілася на 4,6%.

БелаПАН

Каментаваць