Што важнейшае — спыніць рост коштаў або падняць заробкі з пенсіямі?

Супрацоўнікі сацыялагічнага цэнтра "Люстэрка-інфа" папрасілі ў лістападзе жыхароў Беларусі адказаць на пытанне аб тым, што сёння важнейшае — рост заробкаў і пенсій або барацьба з інфляцыяй?

У выніку практычна роўная колькасць рэспандэнтаў выказалася як за павышэнне заробкаў (37%), так і за барацьбу з інфляцыяй (36%).

Супрацоўнікі сацыялагічнага цэнтра "Люстэрка-інфа" папрасілі ў лістападзе жыхароў Беларусі адказаць на пытанне аб тым, што сёння важнейшае — рост заробкаў і пенсій або барацьба з інфляцыяй?

У выніку практычна роўная колькасць рэспандэнтаў выказалася як за павышэнне заробкаў (37%), так і за барацьбу з інфляцыяй (36%).

Сярод тых, хто прагаласаваў за падвышэнне заробкаў і пенсій, больш за палову — жанчыны (58%). Прыкметна пераважаюць людзі 40 гадоў і старэй (62%), а таксама асобы з сярэдняй і ніжэй узроўнем адукацыяй (85%). У прафесійным плане больш за палову (55%) складаюць пенсіянеры, рабочыя і працаўнікі сельскай гаспадаркі. Як распавядаюць сацыёлагі, матывуючы сваё меркаванне, сельская пенсіянерка з сярэдняй адукацыяй з Віцебскай вобласці, напрыклад, піша: "Жыць няма на што".

Іншай думкі — аб тым, што сёння важнейшая барацьба з інфляцыяй, таму значна павышаць зарплаты і пенсіі не варта — больш актыўна прытрымліваюцца мужчыны. Кожны другі з прыхільнікаў гэтага меркавання — ва ўзросце да 40 гадоў. Пераважная большасць (95%) гэта асобы з сярэдняй і вышэй узроўнем адукацыяй. Пры гэтым кожны чацвёрты сярод іх — грамадзянін з вышэйшай адукацыяй (25%). У прафесійным плане больш інтэнсіўна выступаюць за барацьбу з інфляцыяй інжынерна-тэхнічныя работнікі і работнікі творчых прафесій (настаўнікі, юрысты, лекары і да т.п.), дзяржслужбоўцы і прадпрымальнікі.

Больш за палову (56%) тых, хто падзяляе меркаванне "жыць няма на што", пражываюць у малых гарадах і ў вёсцы. Сярод прыхільнікаў супрацьлеглага меркавання, якія заклікаюць больш актыўна змагацца з інфляцыяй, ледзь не дзве траціны — 62% рэспандэнтаў — гэта жыхары буйных (па колькасці жыхароў) гарадоў, абласных цэнтраў і Мінска.

Сацыёлагі адзначаюць, значная колькасць апытаных (27%) не змаглі адказаць на гэтае пытанне: "Відавочна, тэорыя ўступае ў канфлікт з жыццём. Веды — гэта, вядома, сіла, але жыць жа трэба цяпер".

Паводле сайта "Навіны Беларусі"
 

Каментаваць