Сярэдні беларускі заробак сёння ўпаў ніжэй за $300

Сённяшнія таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы скончыліся ростам долара на 1.103 рублі да 21.564 рублёў. Еўра вырас на 1.388 рублёў да 23.779 рублёў.



Сярэдні заробак у лістападзе 2015 года склаў 6 млн. 748 тысяч 800 рублёў. Калі адкінуць падаткі, на руках застанецца толькі 5 млн. 804 тысячы рублёў.

Пасля чарговага падзення беларускага рубля курс продажу долара ў абменніках узняўся да 22 тысяч рублёў. Такім чынам, за заробак можна купіць усяго $263.

Адначасова на Маскоўскай біржы абваліўся расійскі рубель. Упершыню з часоў дэнамінацыі 1998 года курс долара перавысіў за 85 руб., узняўшыся на максімуме да 85,999 руб., што на 4,599 руб., або 5,65%, вышэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў.

Адначасова з гэтым курс еўра таксама вырас больш чым на 4 руб. На максімуме кошт адзінай еўрапейскай валюты паднялася да 93,7 руб., што на 5,054 руб., ці 5,7%, вышэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў.

Каментаваць