Сярэдняя пенсія ў Беларусі менш за 250 долараў

З 1 лістапада сярэдняя пенсія ў Беларусі ў намінальным выражэнні складзе 2 млн 645 тысяч рублёў, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.



З 1 лістапада 2014 года будзе зроблены пераразлік сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. Гэта закране і пенсіі: яны павялічацца прыкладна на 5,3 %. Сярэдняя пенсія ў намінальным выражэнні складзе 2 644 800 рублёў. Гэта прыкладна 246 долараў ЗША.
 
 
Папярэдні пераразлік працоўных пенсій быў у жніўні 2014 года.
 
 
Адначасова з пераразьлікам працоўных пенсій зыходзячы з памеру сярэдняй заработнай платы ў лістападзе таксама будуць переразлічаныя памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, надбавак, павышэнняў і даплат да пенсій у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва  ў цэнах верасня 2014 года.

Каментаваць