Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Станіслаў Багданкевіч: З такімі стаўкамі ствараецца грашовая піраміда

З 15 мая банкі Беларусі не выдаюць крэдыты юрыдычным асобам па стаўцы вышэй за 39.4 працэнты ў беларускіх рублях. Экс-старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч распавядае карэспандэнту Радыё Рацыя, што “адміністратыўнае рэгуляванне — вымушаная мера”.



Такое рашэнне Нацыянальны банк прыняў з мэтай зніжэння банкамі працэнтных ставак па крэдытах для юрыдычных асобаў і павышэння даступнасці крэдытных рэсурсаў для рэальнага сектара эканомікі, уключаючы суб’екты малога і сярэдняга бізнеса.

Станіслаў Багданкевіч: Нацбанку ў любым выпадку трэба было нешта рабіць. Таму што працэнтныя стаўкі, як па крэдытах так і па дэпазітах, блізкія да ставак ліхвяроў напачатку 19 стагоддзя. Стаўкі надзвычайна высокія, у выніку ствараецца так званая грашовая піраміда. У студзені паклаў мільён, а напрыканцы году ў цябе будзе 1 мільён 800 тысяч. І гэта абсалютна ненармальная сітуацыя. Дрэнна, што Нацбанку даводзіцца кіравацца адміністратыўнымі мерамі, але другіх жа пры нашай эканоміцы прыдумаць немагчыма. Таму правільнае рашэнне прынялі.

РР: Некаторыя мяркуюць, што такім чынам, улады збіраюцца не дапусціць крэдытаў, якія бяруцца для таго, каб аддаць папярэдні крэдыт.

Станіслаў Багданкевіч: Паўсюль такое, хоць рэаліі не адлюстроўваюць той крызіс, што ёсць у банкаўская сістэме. Адны крэдыты даюць на замяшчэнне іншых крэдытаў. Але не думаю, што такім шляхам можна вырашыць праблему. Трэба проста забараніць бясконцую пралангацыю пазыкаў. Нацыянальны банк павінен адсочваць такія факты. Трэба глядзець, якія банкі набліжаюцца да банкроцтва.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Каментаваць