Сурыкаў: Задарма грошай не дадзім

Расійскі бок гатовы фінансава падтрымаць мадэрнізацыю беларускіх прамысловых прадпрыемстваў, аднак толькі тых, якія стануць грунтам для стварэння супольнага бізнесу, заявіў пасол Расіі ў Беларусі.



«Мы лічым, што павінны падтрымаць мадэрнізацыю тых праектаў, якія будуць развівацца як супольны бізнес, якія прынясуць паляпшэнні і для беларускага, і для расійскага чалавека. А такое вось, проста, дайце нам на мадэрнізацыю, каб умоўна беларуская фабрыка была канкурэнтней, чым расійскаяхто ж калі даваў грошы на гадоўлю канкурэнтаў»,заявіў Сурыкаў у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

 

Пры гэтым ён пацвердзіў, што беларускі бок звярнуўся да РФ па фінансавую дапамогу ў мадэрнізацыі прамысловага комплексу.

У той жа час дыпламат адзначыў гатовасць РФ зрабіць Беларусі фінансавую падтрымку ў выпадку ўзнікнення ў рэспубліцы крызіснай сітуацыі ў эканоміцы. Аднак у гэтым выпадку, падкрэсліў Сурыкаў, гаворка будзе ісці пра дзяржаўны крэдыт.

 
«Я думаю, што калі ў Беларусі будзе вельмі складаная эканамічная сітуацыя, гэта трэба будзе разглядаць асобна. Але эканоміка Беларусі пакуль нядрэнна глядзіцца, ёсць ЗВР, наяўнасці перадкрызіснага стану пакуль няма», — адзначыў пасол.

Каментаваць