Светлагорскі цэлюлозны камбінат паказаў 50 мільёнаў рублёў чыстай страты

ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» па выніках 2017 года года зафіксаваў 50 млн. рублёў чыстай страты. Такая інфармацыя змяшчаецца ў гадавой справаздачы прадпрыемства, размешчанай на Адзіным партале фінансавага рынку.
Памер чыстых страт за год вырас у 1,5 разы. Выручка прадпрыемства ад рэалізацыі пры гэтым павялічылася на 9,2% да 73,47 млн. рублёў. Страта ад рэалізацыі за год павялічылася ў 1,5 разы да 1,97 млн рублёў.

Доўгатэрміновыя абавязацельствы камбіната па крэдытах і пазыках па стане да 31 снежня 2017 года дасягнулі 1,68 млрд. рублёў.

У папярэднія некалькі гадоў на Светлагорскім ЦКК рэалізоўваўся праект па будаўніцтве завода сульфатнай беленай цэлюлозы. Нядаўна ён пачаў працаваць. На праектную магутнасць завод плануецца вывесці да канца гэтага года. Светлагорскае прадпрыемства будзе штогод перапрацоўваць амаль 2,5 млн куб. м драўніны і выпускаць 400 тыс. т сульфатнай беленай цэлюлозы прыкладна на 300 млн даляраў.

Паводле belmarket.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Уладзімер Русаковіч
  • 2018-04-12 20:52:04
Відаць усё таму, што "30 жніўня 2012 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 391 «Аб будаўніцтве завода па вытворчасьці сульфатнай беленай цэлюлёзы», які прадугледжваў «выхад на праектную магутнасьць у 2015 годзе ... 400 тыс. тонаў у год у адпаведнасьці з кантрактам будаўнічага падраду ад 11 кастрычніка 2010 г., заключаным між ААТ «Сьветлагорскі ЦКК» і ТАА «Кітайскі завод міжнароднага машынабудаваньня»" ( https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Сьветлагорскі_цэлюлёзна-кардонны_камбінат ).

Каментаваць