Толькі вектар, але не дзеянне

У абмен на фінансавую дапамогу ў 2009 годзе МВФ запатрабаваў ад Беларусі выканання пэўных умоў, у тым ліку лібералізацыі эканомікі. Праграма лібералізацыі прадугледжвае меры па ўзмацненню пазіцый прыватнага сектара ў беларускай эканоміцы праз рэфармаванне падатковай сістэмы, аплаты працы, цэнаўтварэння, паслабленне дзяржаўнага кантролю і ўплыву на вытворчыя прадпрыемствы. Аднак у шэрагах прадпрымальнікаў адгульнай думкі пра тое, што перамены маюць грунтоўны характар, няма.



У абмен на фінансавую дапамогу ў 2009 годзе МВФ запатрабаваў ад Беларусі выканання пэўных умоў, у тым ліку лібералізацыі эканомікі. Праграма лібералізацыі прадугледжвае меры па ўзмацненню пазіцый прыватнага сектара ў беларускай эканоміцы праз рэфармаванне падатковай сістэмы, аплаты працы, цэнаўтварэння, паслабленне дзяржаўнага кантролю і ўплыву на вытворчыя прадпрыемствы. Аднак у шэрагах прадпрымальнікаў адгульнай думкі пра тое, што перамены маюць грунтоўны характар, няма.

Як ні банальна, але найперш дробныя прадпрымальнікі звяртаюць увагу на праблемы, якія справакаваў крызіс. Абвастрэнне сітуацыі ў фінансавым сектары прывяло да скарачэння крэдытных ліній для малога бізнесу. Паралельна пагоршыліся справы ў буйных прадпрыемстваў, якія працуюць з дробным бізнесам.

“Дзяржаўны бізнес не лічыў для сябе раўнапраўным партнёрам бізнес прыватны. Ён дазваляў сабе і дазваляе сёння разлічвацца з дробнымі прыватнікамі па рэштаваму прынцыпу, — тлумачыць старшыня каардынацыйнай рады Саюза юрыдычных асоб “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін. — То бок, калі буйное прадпрыемства змяшчае замову ў буйнога прадпрыемства, яно разлічваецца. Суцэльна бачым сітуацыю, калі буйныя прадпрыемствы не вяртаюць грошы за выкананыя працы суб’ектам малога бізнесу.

Найбольш гэта характэрна для жыллёва-камунальнай сферы і будаўніцтва. Таксама ў шэрагу балючых кропак Карагін называе барацьбу з імпартам, што справакавала спыненне шэрагу тэндэраў і закупак.

У такіх умовах найперш рады трэба шукаць праз інструменты заканадаўства. Аднак таго, што ўводзіцца цяпер у сілу, яўна недастаткова. “У асноўных накірунках па лібералізацыі эканомікі — 52 пункты, многія з якіх узятыя з нашай Нацыянальнай платформы бізнесу ў Беларусі. Гэта толькі вектар дзеяння. Але ахопу ўсіх праблем, якія варта вырашыць, няма, — адзначае старшыня каардынацыйнай рады Саюза прадпрымальнікаў.

Паводле яго слоў, неабходны пакет дзейсных мераў: спрашчэнне падаткаабкладання, заканадаўства, скарачэнне розных невытворчых затрат. Варта рабіць стаўку на развіццё малога і сярэдняга бізнесу. “Для гэтага патрэбна пяць мільярдаў рублёў, а выдзяляецца ў пяцьдзесят разоў менш, — канстатуе Уладзімір Карагін. Вядома, што стварыць новыя рэнтабельныя вытворчасці, як да таго заклікае ўрад, без дадатковага фінансавання немагчыма. У гэтай сувязі эксперт акрэслівае праблему стварэння гарантыйных фондаў: “Пяць год таму было створана заканадаўства па гарантыйных фондах. Аднак за гэты час яны не былі створаныя, а банкі не хочуць даваць грошы дробнаму бізнесу без дадатковых гарантый.

Шлях да развіцця малога бізнесу, па словах Карагіна, палягае праз агульнае спрашчэнне працэдуру вядзення бізнесу і ўліку дзейнасці. “У нас працуе пяцьсот тысяч бухгалтараў з чатырох мільёнаў эканамічна актыўнага насельніцтва. Кожны восьмы — бухгалтар. Такая складаная сістэма ўліку закранае і спутвае ўвесь бізнес, — мяркуе старшыня каардынацыйнай рады Саюза прадпрымальнікаў. Замест папяровага кручкатворства прапануецца сканцэнтравацца на інавацыях і тэхналогіях, а дзяржаве працаваць не з цаны, а з абароту, то бок найперш стымуляваць вытворчасць, а не падатковую дзейнасць.

Дарэчы, у Беларусі чакаецца паніжэнне падатку на прыбытак з 24 да 20 працэнтаў. Для кампенсавання страт прыбыткаў бюджэту плануецца падвысіць стаўку падатку на дабаўленую вартасць з 18 да 22 працэнтаў. Такія змены Уладзімір Карагін лічыць “нічым не апраўданымі. “Падвышэнне фіскальнага падатку, які нічога не стымулюе, аўтаматычна дазволіць чыноўнікам супакоіцца, бо яны змогуць здымаць тую ж суму грошай, што і летась. Ураду трэба працаваць у абсалютна іншым накірунку, — адзначае спецыяліст.

Каментаваць