Трэйдары паставілі Расію на пятае месца ў свеце па верагоднасці дэфолту

Кошт страхоўкі ад нявыплаты Расіяй сваіх абавязацельстваў па доларавых аблігацыях падскочыў з пачатку года на 61 базавы пункт. Гэта азначае, што, на думку трэйдараў, Расія выйшла на пятае месца ў свеце па верагоднасці дэфолту.



Нават ў Егіпта, Лівіі і Партугаліі страхоўка ад дэфолту (так званых крэдытных дэфолтных свопаў) каштуе менш.
 
 
Такі недавер да Расіі тым болей дзіўны, што ва ўсіх вышэйпералічаных краін крэдытны рэйтынг «смеццевы», а ў Расіі  —  «інвестыцыйны». Зрэшты, як адзначае Bloomberg, паніжэнне крэдытнага рэйтынгу Расіі найбуйнейшымі агенцтвамі можа адбыцца ўжо ў бліжэйшы час.

Каментаваць