Трое мінчан скралі з банкаўскіх картак больш за 400 тысяч долараў

Двое з іх займалі кіруючыя пасады ў арганізацыі, звязанай з інфармацыйнымі тэхналогіямі.
sk.gov.by

sk.gov.by

39-гадовы мінчук арганізаваў групу, у склад якой таксама ўваходзілі 40-гадовы і 35-гадовы жыхары сталіцы, і іншыя неўпаўнаважаныя асобы. З сакавіка 2009 года па снежань 2016 года ўдзельнікі групы з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі, рэквізітаў чужых банкаўскіх плацежных картак і інтэрнэт-рэсурсаў, здзейснілі крадзеж грашовых сродкаў з карт-рахункаў на агульную суму, якая перавышае 400 тысяч долараў ЗША.

Па дадзеных следства, у інтэрнэт-крамы, зарэгістраваныя пераважна на тэрыторыі краін Заходняй Еўропы і ЗША, падаваліся рэквізіты чужых банкаўскіх карт у якасці сродку плацяжу за тавар або паслугу. Тавары накіроўваліся ў адрас падстаўных асоб, якія, будучы уведзенымі ў зман удзельнікамі арганізаванай групы, рэалізоўвалі іх. Грошы паступалі на падкантрольныя абвінавачаным рахункі. Пасля іх пераводзілі ў наяўныя на тэрыторыі Беларусі і размяркоўвалі паміж удзельнікамі арганізаванай групы.

sk.gov.by

sk.gov.by

Адзначаецца, што 39-гадовы і 40-гадовы мужчыны да моманту затрымання займалі кіруючыя пасады ў арганізацыі, якая ажыццяўляе дзейнасць у сферы інфармацыйных тэхналогій.

У ходзе следства накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных: сем кватэр і тры аўтамабілі агульным коштам 990 тысяч рублёў, грашовыя сродкі ў памеры больш за 58 тысяч рублёў.

sk.gov.by

sk.gov.by

Дзеянні ўдзельнікаў арганізаванай групы кваліфікаваныя следствам па ч. 4 арт. 212 (крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай.

Паводле прэс-службы Следчага камітэта


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць