Турызм: укладанняў шмат — аддачы няма

Беларуская турыстычная рэчаіснасць аказалася не такой, як чакалася. У чым прычына? У завышаных чаканнях? А можа ў тым, што, каб быць прывабнай для турыстаў, Беларусь павінна станавіцца зручнай для знаходжання.


Ва ўсім свеце назіраецца імклівае павелічэнне турыстычных плыняў, таму ўрады большасці краін свету імкнуцца завабіць турыстаў да сябе і забяспечыць тым самым прыток інвестыцый у эканоміку краіны ды стварэнне новых працоўных месцаў.

Беларускія ўлады не маглі занадта доўга ігнараваць агульнасусветныя трэнды і ў 2011 годзе таксама прынялі Дзяржаўную праграму развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011–2015 гады. Надышоў час падводзіць вынікі.

За апошнія дзесяцігоддзі беларускі ўрад набыў багаты досвед распрацоўкі розных галіновых праграм. Аднак у дачыненні да турызму скарыстоўваць яго не выпадала. Колькасць турыстаў не расце гэтак жа, як надоі малака. Аднак ствараецца ўражанне, нібы распрацоўшчыкі праграмы развіцця турызму меркавалі, што павялічыць колькасць замежных турыстаў нескладана. Дастаткова толькі стварыць неабходную інфраструктуру — і замежнікі абавязкова захочуць ацаніць новы турыстычны маршрут, а ў краіну пацячэ турыстычная плынь.


Аднак рэальнасць апынулася значна больш суровай. Нягледзячы на ўсе высілкі, замежнікі зусім не ацанілі беларускую гасціннасць. Колькасць замежных турыстаў за пяць гадоў, наадварот, скарацілася. Калі ў 2011 годзе коль­касць паездак замежных грамадзян у Беларусь з рознымі мэтамі складала 5,7 мільёна, дык у 2015 годзе — толькі 4,4 мільёна.


Тое, што прагноз невыканальны, стала зразумела ўжо ў першы год рэалізацыі дзяржпраграмы. Але, нягле­дзячы на тое, што з кожным годам фактычныя дадзеныя ўсё больш не адпавядалі прагнозу, да 2014 года хоць бы назіраўся рост прытоку турыстаў. Аднак 2015 год развеяў апошнія ілюзіі: колькасць турыстаў скарацілася больш чым на траціну і дасягнула мінімальнага ўзроўню за апошнія 6 гадоў.

Плынь турыстаў з далёкага замежжа пачала паступова змяншацца яшчэ з сярэдзіны нулявых гадоў. Звязана гэта было ў першую чаргу з палітычным прычынамі. Прыняцце дзяржпраграмы ніяк не змагло пераламаць гэту тэндэнцыю. У той жа час беларускі турыстычны кірунак стаў карыстацца падвышанай папулярнасцю сярод жыхароў СНД, і ў першую чаргу Расіі. Аднак у 2015 годзе сітуацыю ўскладніў крызіс у расійскай эканоміцы. Плынь расійскіх турыстаў скарацілася на 30%, што прывяло да абвалу ўсяго беларускага турыстычнага рынку.

Найбольш зменшылася колькасць турыстаў са Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Брытанскіх турыстаў за пяць гадоў паменела амаль у 10 разоў. Істотнае павелічэнне плыні турыстаў назіраецца толькі з Латвіі, адкуль да нас прыехала на 834 чалавека больш, чым у 2010 го­дзе.

Неабгрунтаваныя прагнозы балюча ўдарылі па беларускай сферы гасціннасці. За пяць гадоў колькасць беларускіх гатэляў павялічылася ў паўтара разы. Калі сукупная ўмяшчальнасць усіх гатэляў у параўнанні з 2010 годам вырасла на 39%, дык колькасць пастаяльцаў за той жа перыяд, наадварот, скарацілася. У выніку неабгрунтаванага росту прапановы паслуг загрузка гасцініц знізілася з 45% у 2010 годзе да 29% у 2015-м. Прычым імклівае зніжэнне загрузкі гатэляў адбылося па ўсіх беларускіх рэгіёнах. Пры такой малой загрузцы большасць беларускіх гатэляў цяпер знаходзіцца на мяжы выжывання.

Адзіная турыстычная сфера, дзе ў апошнюю пяцігодку назіраецца істотны прагрэс, — аграэкатурызм. Гэты напрамак развіваецца ў Беларусі ўжо 10 гадоў. Аграэкатурызм і зараз застаецца вельмі прывабным напрамкам з пункту гледжання падаткаабкладання, паколькі штогадовы падатак на вядзенне гэтага бізнесу складае ўсяго адну базавую велічыню. Акрамя таго ўладальнікі аграсядзібаў маюць магчымасць атрымаць ільготны крэдыт на рэалізацыю свайго праекта ад ААТ «Белаграпрамбанк». Таму нядзіўна, што за перыяд з 2010 па 2015 год колькасць аграсядзіб вырасла на 81%. Прычым павелічэнне прапановы аграэкасядзіб было падмацавана ростам попыту на гэты від адпачынку.



З 2010 года колькасць наведвальнікаў беларускіх аграсядзібаў павялічылася ў 2,5 разы. Аднак у апошні год і гэты кірунак турызму перажывае спад, звязаны са зніжэннем рэальных грашовых даходаў насельніцтва.

Найбольш уражвае супастаўленне выдаткаў з атрыманым фінансавым вынікам. Гэты факт найбольш яскрава сведчыць аб правале дзяржпраграмы развіцця турызму. Складана сабе ўявіць, але планавыя выдаткі дзяржаўнай праграмы на развіццё турызму ў краіне за апошнія пяць гадоў апынуліся больш за сукупны аб’ём выручкі ад аказання турыстычных паслуг за той жа перыяд. І гэта нягледзячы на абвал курсу беларускага рубля!

У такой сітуацыі паўстае лагічнае пытанне: «Для каго ўсё гэта будуецца?»

Таму нядзіўна, што многія прыватныя інвестары не захацелі ўдзельнічаць у фінансаванні пацёмкінскіх вёсак і адмовіліся ад укладанняў у аб’екты турыстычнай індустрыі. У выніку за 2011–2014 гады аб’ём фінансавання дзяржаўнай праграмы быў выкананы толькі на чвэрць.

Ацэньваючы далейшыя перспектывы развіцця турыстычнай галіны ў краіне, неабходна прыняць да ўвагі той факт, што попыт на турыстычныя паслугі ў Беларусі — зусім не масавы. Паводле статыстыкі, 71% усіх выдаткаў на турыстычныя паслугі прыпадае на 20% найбольш забяспечаных беларусаў. А гэта значыць, што з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў краіне надзеі на развіццё галіны неабходна звязваць толькі з прытокам замежных турыстаў.



Безумоўна, можна і далей наракаць, што ў Беларусі няма ні мора, ні гор, што персанал дрэнна валодае замежнымі мовамі, што маркетынгавае суправаджэнне турызму знаходзіцца на нізкім узроўні. Аднак нельга забываць, што для росту плыні замежных турыстаў у першую чаргу Беларусь павінна станавіцца зручнай для знаходжання.

Зручнасць павінна пачынацца з максімальнай адмовы ад візавага рэжыму і прыязнасці на мяжы, працягвацца наяўнасцю бясплатных паслуг для турыстаў, працай інфармацыйных цэнтраў і бясплатным Wi-Fi ў грамадскіх месцах і заканчвацца адэкватным коштам знахо­джання ў краіне.

Абмеркаванне:

  • Анна Дивина
  • 2016-07-24 18:35:31
Чтобы сюда поехали заграничные туристы, здесь должно быть в полном смысле ВСЁ ВКЛЮЧЕНО, от улыбки и желания подарить радость незнакомому человеку до всевозможных услуг, даже более изысканных, чем на Западе. Должно быть желание персонала общаться с клиентом на иностранном языке, чтобы укреплять престиж страны и возвышать себя в собственных глазах. Я уже вижу недоумение в глазах даже руководства музейным делом. "Где же взять сегодня таких специалистов, если на местах сидят кадры старой закалки, а на нищенскую музейную зарплату - 2,5 млн старых денег - никто из молодых и талантливых не пойдёт?" Есть вопросы, нет ответов, и это уже 81 послевоенный год нет ответов. Чтобы туристическая отрасль сдвинулась с места, надо этого хотеть и быть честным перед собой: Мы - жалкие, а ещё жадные нищие перед лицом мирового сообщества, у нас много памятников истории и культуры, но осматривать их себе дороже - ни отдыха полноценного, ни наслаждения от общения с несчастными, но амбициозными гражданами.
  • Знаю, что говорю
  • 2016-07-25 21:14:35
Что ищет зарубежный турист? Не какие-то там улыбки, а прежде всего - меньше проблем с приездом (не сложно получаемая виза, краткое стояние на границе), хорошие условия проживания не только в больших городах, но и малых типа Новогрудка или Ошмян, (т. е чистые, с отдельными санузлами и не поломанной мебелью номера в гостиницах, пусть даже с минимальным комфортом), чистые (!) и современные туалеты (не "стоячие") вблизи памятников истории, места питания, открытые с 8-9 часов утра, кафе и рестораны с региональной кухней. Это тот минимум, без которого о развитии туризма говорить вообще не стоит.
  • Елена
  • 2016-07-26 22:45:17
Чиновники сьездили по-заграницам за гос.счет, отдохнули и создали программу, как итог командировок. И сразу понятно: частный сектор и без программы развивает внутренний туризм (хоть проблем там - море), а государственный - и с программой падает и оправдывает все кризисом. Ха-ха. Неужели вывод не ясен?

Каментаваць