Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Беларусі хутка з'явіцца лоўкостар?

«Спадзяюся, што хутка лоўкостар з’явіцца ў Беларусі», — абнадзеіў старшыня Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту

Старшыня Беларускай фэдэрацыі авіяцыйнага спорту Аляксандр Цэнтэр выказаў спадзеў на хуткае з’яўленне ў Беларусі лоўкостараў.

 Пра гэта ён заявіў на авіяцыйным фестывалі «ПраНеба–2017», паведамляе БелаПАН.

 «Мы ж усе з вамі лёталі з Вільні, з Коўна ў Еўропу, таму што гэта выгодна. Я спадзяюся, што ў найбліжэйшай будучыні такі лоўкостар з’явіцца тут. Гэта ў інтарэсах людзей, нас з вамі. Гэтая тэхналогія, якая за апошнія 30 гадоў заваявала ўвесь свет. Напэўна, мы таксама ёй будзем ахопленыя. У нас вельмі шмат праектаў, імкнуся займацца імі адказна і якасна. Калі ў нас застанецца нейкі рэсурс: і фінансавы, і кіраўнічы, то мы б гэтым пазаймаліся».

 www.svaboda.org

Каментаваць