У Беларусі пачалі перапрацоўваць скарыстаныя батарэйкі

У Беларусі пачалася перапрацоўка скарыстаных батарэек. Адпаведную лінію запусцілі на прадпрыемстве «БелВІТ», якое размяшчаецца ў вёсцы Станок-Вадзіца пад Мінскам. 


Як паведамляе БЕЛТА, тэхналогія па перапрацоўцы солевых і шчолачных батарэек, якія складаюць 85% ад агульнай колькасці збіраных элементаў сілкавання, распрацаваная сумесна з навукоўцамі БНТУ і выключае захаванне якіх-кольвек рэчываў.

На першапачатковым этапе батарэйкі ўручную сартуюць, у планах — аўтаматызацыя гэтага працэсу. Солевыя і шчолачныя батарэйкі перапрацоўваюць, у выніку чаго атрымліваюцца тры фракцыі: сталёвая фракцыя, якая накіроўваецца на прадпрыемства «Белдругчармет», цынкаўтрымальная сумесь — на прадпрыемствы, якія выкарыстоўваюць у вытворчасці каляровыя металы, і вугальна-марганцавая сумесь — на металургічныя заводы. Магутнасць лініі — 100 тон батарэек у год. Пры неабходнасці яе можна павялічыць у разы за кошт двухзменнай рэжыму працы або дадатковага аснашчэння абсталяваннем.

Па выніках 2017 года аб’ём збору чакаецца не меншым за 110-115 тон. Спецыялісты адзначаюць, што кожная выкінутая са звычайным смеццем батарэйка забруджвае цяжкімі металамі каля 20 кв.м зямлі або 400 л вады.

Каментаваць