У Беларусі падаткавікам дазволілі блакаваць электронныя кашалькі

У Беларусі супрацоўнікам падатковых органаў дазволілі прыпыняць аперацыі плацельшчыкаў па іх электронных кашальках.

Гэта абумоўлена пастановай № 850, якая ўносіць змены ў палажэнне аб Міністэрстве па падатках і зборах.

Урад прыняў гэты дакумент 15 лістапада, пра што сёння паведамілі на Нацыянальным прававым партале.

Падатковыя органы атрымалі права прыпыняць аперацыі не толькі па банкаўскіх рахунках плацельшчыкаў, але і па іх электронным кашальках. Гэта можна будзе зрабіць у выпадках, устаноўленых заканадаўствам.

Таксама пастанова № 850 скараціла колькасць тэрытарыяльных інспекцый. Калі раней іх налічвалася 149, то цяпер — 87. Дакумент уступае ў сілу пасля апублікавання.

telegraf.by

Каментаваць