Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Беларусі прапануюць увесці новыя дыферэнцыяваныя тарыфы на электраэнэргію

У Беларусі павінна быць больш дыферэнцыраваных тарыфаў на электраэнэргію. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае БЕЛТА.
pixabay.com

pixabay.com

Мясніковіч перакананы, што дыферэнцыяванымі тарыфамі ў Беларусі трэба займацца больш глыбока і больш актыўна прапагандаваць іх выкарыстанне сярод насельніцтва. Так званы тарыфны сшытак, адзначыў ён, павінен быць больш аб’ёмным, ступень дыферэнцыяцыі — большай.

«У чалавека павінна быць магчымасць скарыстацца ільготным тарыфам на працягу сутак ці тыдня, каб выконваць энергазатратныя хатнія працы. Тое ж для прамысловых прадпрыемстваў», — лічыць Міхаіл Мясніковіч.

У Беларусі ўжо дзейнічаюць тарыфы, дыферэнцыяваныя па часе, калі энергасістэма адчувае максімальную і мінімальную нагрузку. У некаторых выпадках розніца можа дасягаць трохразовага памеру.

Таксама ў Беларусі да канца году плануюць павысіць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. З 1 верасня беларусы будуць плаціць на 8% больш за камунальныя паслугі, чым плоцяць цяпер («зыходзячы з росту заробкаў»), а з 1 снежня — на 10% больш. Як паведаміў міністар жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандар Церахаў, ужо ад 1 студзеня 2018 году насельніцтва будзе цалкам кампенсаваць выдаткі на ўсе камунальныя паслугі, акрамя ацяплення.

svaboda.org

Каментаваць