Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Беларусі сёлета разлічваюць на добры ўраджай кавуноў

Ідэю з вырошчваннем бахчавых аграрыям "падкінуў" Аляксандр Лукашэнка. На сваім агародзе ў рэзідэнцыі ў Драздах кіраўнік дзяржавы дэманстраваў добры ўраджай дыняў і кавуноў.

Намеснік кіраўніка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун заявіў журналістам, што ў гэтым годзе вялікія планы на вырошчванне бахчавых культур, паведамляе eurobelarus.info.

Па словах чыноўніка, у 2016 годзе Беларусь сабрала 808 тон кавуноў — культуры, не тыповай для нашага клімату.

У 2017 годзе пад кавуны было выдзелена столькі ж зямлі (а менавіта: 65 гектараў), колькі і ў мінулым, аднак сельскагаспадарчыя прадпрыемствы чакаюць больш высокі ўраджай.

У Беларусі плануюць пачаць пастаўляць кавуны на экспарт у Расію.

Каментаваць