У Беларусі скарачаюцца плошчы сельскагаспадарчых зямель

За 13 гадоў сельскагаспадарчыя ўгоддзі Беларусі скараціліся больш чым на 500 тысяч гектараў.
Такую выснову можна зрабіць, калі параўнаць дадзеныя, прадстаўленыя ў статыстычным аглядзе да Дня аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і Сусветнага дня навакольнага асяроддзя, апублікаваным на гэтым тыдні Белстатам, а таксама дадзеныя нацыянальнай статыстыкі аб зямельным фондзе краіны за 2005 год.

Паводле інфармацыі Белстата, у структуры зямельных рэсурсаў рэспублікі на 1 студзеня 2018 г. сельскагаспадарчыя землі склалі 42,3% тэрыторыі, лясныя зямлі — 41%, павярхоўныя воды, уключаючы балота, — 6,1%, іншыя зямлі — 10,7%.

Усяго тэрыторыя Беларусі займае 20 млн 760 тысяч гектараў. З іх на сельскагаспадарчыя землі прыпадае 8 млн 502 тыс. гектараў, а на лясныя землі 8 774 тыс. гектараў. Астатнюю тэрыторыю займаюць землі пад балотамі і воднымі аб'ектамі а таксама іншыя зямлі (населеныя пункты, дачы, прамысловыя тэрыторыі, дарогі, яры і да т.п.).

У 2005 годзе расклад быў некалькі іншы. Тады сельскагаспадарчыя землі займалі плошчу 9 млн 076 тыс. га, гэта значыць на 574 тысячы гектараў больш, чым цяпер. У той жа час агульная плошча зямель ляснога фонду ў 2005 годзе складала 8 млн 335 тыс. га. Гэта значыць на 439 гектараў менш, чым цяпер. Такім чынам, у Беларусі лясоў становіцца больш, палёў — менш.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Пятро Касьнерык
  • 2018-06-03 18:07:00
усё ТРУБА! ЧЫТАЙ фейсбук Пётр Каснерык
20 мин. ·
08:01 / 03 июня 2018 сайт белорусских исследований
Автор: Thinktanks.by

Каментаваць