У Беларусі ўступіў у сілу ўказ аб падатковым кансультаванні

Указ №338 «Аб падатковым кансультаванні» ўступіў у сілу 24 снежня, паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве па падатках і зборах. 
Зараз вядуцца арганізацыйныя і метадалагічныя мерапрыемствы, неабходныя для правядзення першага кваліфікацыйнага іспыта па праверцы ведаў у фізічных асоб, якія прэтэндуюць на атрыманне кваліфікацыйнага атэстата падатковага кансультанта.

Інфармацыя пра дату правядзення кваліфікацыйнага іспыта, а таксама аб пачатку прыёма дакументаў будзе размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах не пазней, чым за два месяцы да даты яго правядзення.

Як паведамлялася, указ «Аб падатковым кансультаванні» ўкараняе ў краіне прафесійны інстытут пасярэднікаў паміж бізнесам і падатковымі органамі. Яго ўжыванне дазваляе засцерагчы бізнес ад памылак і парушэнняў падатковага заканадаўства, знізіць карупцыйныя рызыкі ў сферы падаткаабкладання.

Інстытут падатковых кансультантаў ствараецца ў Беларусі з улікам станоўчага замежнага вопыту. Правам аказання такіх паслуг надзяляюцца індывідуальныя прадпрымальнікі і камерцыйныя арганізацыі, якія маюць у сваім штаце не менш за аднаго падатковага кансультанта. Пры гэтым працаваць на такой пасадзе спецыяліст зможа пасля здачы кваліфікацыйнага іспыта ў МПЗ і атрымання атэстата падатковага консультанта.


Паводле belta.by

Каментаваць