У Беларусі знізіліся золатавалютныя рэзервы

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 лютага 2018 года, па папярэдніх дадзеных, склалі 6 477,4 млн даляраў ЗША.

За студзень бягучага года ЗВР знізіліся на 837900000 даляраў, або на 11,5%.

Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў абумоўлена планавым пагашэннем урадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля 1,4 млрд даляраў, з якіх 835,8 млн даляраў склалі абавязацельствы Рэспублікі Беларусь па дзяржаўных аблігацыях, размешчаных на міжнародным фінансавым рынку.

У той жа час падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у студзені спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам і міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце. Станоўчы ўплыў на ўзровень рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата.

Нагадаем, за 2017 год золатавалютныя рэзервы павялічыліся на 2,4 млрд. даляраў або на 48,5%.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць