Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У наступным годзе беларусы змогуць купляць акцыі сусветных кампаній

З наступнага года беларусы змогуць купляць на Беларускай валютна-фондавай біржы акцыі буйных міжнародных кампаній. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення БВФБ Андрэй Аўхіменя.
фота: sb.by

фота: sb.by

«Мы цяпер працуем над допускам акцый нерэзідэнтаў на нашу біржу, каб нашым грамадзянам можна было купіць акцыі Apple», — сказаў кіраўнік БВФБ, перадае БЕЛТА.

Магчымасць інвеставаць у прыбытковыя сусветныя карпарацыі можа з'явіцца ўжо ў канцы гэтага года. Апошні тэрмін — пачатак 2018 года. У БВФБ хочуць зрабіць простую сістэму па прынцыпе Apple, калі націснуў кнопку (так званую блакітную фішку) і ўсё пачынае функцыянаваць. Акрамя таго, у Беларусі працуюць над тым, каб зрабіць і нашы каштоўныя паперы такімі ж прывабнымі, як замежныя.

«Мы спрабуем ўскалыхнуць наш фондавы рынак, каб акцыі і каштоўныя паперы нашай кампаніі былі цікавыя беларусам, каб нашы грамадзяне ўкладваліся ў айчынную эканоміку, а не замежную», — падкрэсліў кіраўнік БВФБ.

ej.by

Каментаваць