Удар па Расіі: краіны АПЕК не будуць зніжаць здабычу нафты

Члены Арганізацыі краін  экспарцёраў нафты дамовіліся не зніжаць узровень здабычы нафты.



Кошт барэля паўночнаморскай Brent на таргах ў Лондане знізіўся на 2,5%, дасягнуўшы адзнакі ў 76 даляраў 49 цэнтаў. Настолькі рэзкае падзенне тлумачыцца чаканнямі, што краіны-члены АПЕК адмовяцца ад зніжэння аб'ёмаў здабычы.
 
 
Апошні раз так танна нафта каштавала ў жніўні 2010 года, калі рынак аднаўляўся пасля маштабнага падзення ў жніўні-снежні 2008 года.
 
 
Падзенне было справкавана заявай міністра нафты Саудаўскай Аравіі Алі ан-Нуаймі, які заявіў, што рынак стабілізуецца без вонкавага ўздзеяння. Паводле яго слоў, на саміце АПЕК краіны дасягнуць кампрамісу ў пытанні здабычы.
 
 
Пра тое, што арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) на пасяджэнні ў чацвер не будзе зніжаць квоты на здабычу нафты, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на трох дэлегатаў гэтай сустрэчы.
 
 
Яшчэ напярэдадні эксперты разважалі пра тое, якім будзе памер скарачэнняў, закліканых падтрымаць кошты на «чорнае золата» на прымальным для экспарцёраў узроўні. Аднак да вечара серады рынак палічыў, што ўразання квот не будзе, і нафта працягнула зніжэнне. З лета гэтага года барэль патаннеў ужо на 30%.

Каментаваць