Урад для бізнесу: падрыхтаваная Канцэпцыя рэформы эканамічнай сістэмы

“Інстытут дэмакратыі і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы” пад кіраўніцтвам экс-старшыні Нацбанка Беларусі падрыхтаваў Канцэпцыю рэформы эканамічнай сістэмы.



Распрацаваў канцэпцыю адзін з незалженых эканамістаў Беларусі, колішні кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч. Судакладчыкамі выступілі прэм’ер-міністр Беларусі ў 1994– 1996 гадах Міхаіл Чыгір, доктар эканамічных навук Леанід Заіка і кіраўнік “Хрысьціянскай дзелавой ініцыятывы”, сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук.

Выканаўчы дырэктар Інстытуту развіцця і сацыяльнага рынку Зміцер Кухлей адзначыў: “У Канцэпцыі рэформы эканамічнай сістэмы прадугледжаны захады, якія неабходна прыняць як для поўнай змены сённяшняй эканамічнай палітыкі дзяржавы, так і для паляпшэння сітуацыі ў рамках існуючай сістэмы. Апошняя пяцігодка засведчыла сістэмны крізіс існуючай сацыяльна-эканамічнай мадэлі, на выклікі якога, як мы бачым, улады не здольныя знайсці адказ. Калі ўлады не зменяць свае падыходы, нас чакае далейшы эканамічны спад, рост беспрацоўя, зніжэнне даходаў насельніцтва і павелічэнне дзяржаўнага доўгу, які прыйдзецца выплочваць нашым дзецям.”

Абмеркаванне Канцэпцыі працягваецца і кожны грамадзянін можа прыняць у ім удзел. Дакумент можна знайсці на сайце Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы.

Прапановы па рэформе эканамічнай сістэмы можна дасылаць на адрас abcbelarus@gmail.com.

Праект «Урад для народа» — гэта распрацоўка пакета рэформаў у найбольш важных для суверэнітэта і незалежнасці Беларусі сферах грамадскага жыцця.

Каментаваць