За паўгода беларусы прадалі валюты на $634 млн болей, чым набылі

За студзень — чэрвень 2016 года насельніцтва Беларусі прадало банкам валюты на 634 мільёна долараў болей, чым набыло. Пакупка наяўнай і безнаяўнай валюты склала 3 мільярды 9,33 мільёна долараў у эквіваленце, а продаж — 3 мільярды 643,52 мільёна долараў. Такую статыстыку прыводзіць Нацбанк.

Спецыялісты рэгулятара тлумачаць гэтую з’яву тым, што ва ўмовах падзеяя рэальных даходаў беларусы стараюцца падтрымаць звыклы лад жыцця і прадаюць назапашаную раней валюту.

На гэтую тэндэнцыю звярнуў увагу і начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналіза Дзмітрый Мурын, выступаючы на семенары, арганізаваным даследніцкім цэнтрам ІПМ. Па яго словах, насельніцтва прадае ў тым ліку тую валюту, якую не захоўвала ў банка. Сярэднемесячны адток валютных укладаў — 100 мільёнаў долараў, а продаж — 200 мільёнаў. Такім чынам, яшчэ 100 мільёнаў насельцтва “дастае з-пад матраца”.

Што да суб’ектаў гаспадарання, то яны наадварот набылі на 143,5 мільёна долараў болей, чым прадалі.

Паводле Еўрарадыё

Каментаваць