Замежных інветараў адпужваюць бюракратычныя перашкоды

Да канца 2013 года ўрад Беларусі мае намер завяршыць акцыянаванне ўсіх дзяржаўных прадпрыемстваў. Прадстаўнікі замежных фінансавых інстытуцый раяць Беларусі актывізаваць прыцягненне замежнага капіталу ў краіну.

Да канца 2013 года ўрад Беларусі мае намер завяршыць акцыянаванне ўсіх дзяржаўных прадпрыемстваў. Прадстаўнікі замежных фінансавых інстытуцый раяць Беларусі актывізаваць прыцягненне замежнага капіталу ў краіну.

 “Ужо сфармаваныя план прыватызацыі на 2011--2013 гады, у адпаведнасці з якім да канца 2013 года будзе завершанае акцыянаванне ўсіх дзяржаўных прадпрыемстваў, -- паведаміла дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасці Беларусі Наталля Жарнасек, выступаючы на ХІІІ Мінскім форуме. Цягам бліжэйшых трох год будзе акцыянавана больш за 500 дзяржпрадпрыемстваў, за выключэннем прадпрыемстваў сектара энергетыкі. “За два апошніх гады рэалізавана 14 удалых прыватызацыйных здзелак на агульную суму прыкладна каля 3 млрд долараў, -- зазначыла Наталля Жарнасек. “Увесь рэальны сектар будзе рэфармаваны, мы таксама спадзяемся, што і ў плане продажаў дзяржуласнасці наступны перыяд будзе больш паспяховым. Сёлета быў акцыянаваны шэраг буйных дзяржпрадпрыемстваў краіны, у тым ліку “Беларуськалій, “Гомельтранснефть, наваполацкі ўчастак нафтаправода “Дружба.

Старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў ім. Куняўскага Георгій Бадзей мяркуе, што ў краіне ёсць перспектывы ў малога і сярэдняга бізнэсу.Пяць гадоў гаварылі аб лібералізацыі эканомікі, і ўжо амаль паўгода ідзе праца над дырэктывай № 4 па лібералізацыі эканомікі.Апошняя версія праекту дырэктывы была распрацаваная Міністэрствам эканомікі тры месяцы таму, і ён нас цалкам задавальняе. Калі бы тое, што там напісана, ажыццявілася, гэтага было бы досыць для ліберальнай эканомікі, -- зазначыў Бадзей. Разам з тым паўгода таму Георгій Бадзей, казаў, што ад ўладаў краіны патрэбныя больш рашучыя крокі па лібералізацыі эканомікі, і што змены ў гэтай сферы занадта павольныя. Старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў паведаміў, што па выніках дзевяці месяцаў колькасць малых прадпрыемстваў павялічылася амаль на 9 працэнтаў, індывідуальных прадпрымальнікаў на -- 6,1 працэнта. Хаця малое прадпрымальніцтва займае не такое вялікае месца ў эканоміцы, як, напрыклад, у Нямеччыне. Па выніках мінулага года доля малога і сярэдняга бізнэсу ў ВУП складала --11,4 %. У то й жа час у Нямеччыне 99 працэнтаў прадпрыемстваў -- малой і сярэдняй формы ўласнасці.

Кіраўнік фінансавых інстытутаў Commerzbank AG Пер Фішэр выказаўся за прыцягненне прамых замежных інвестыцый, што будзе спрыяць стабілізацыі эканомікі Беларусі. Па яго словах, за кошт крэдытаў, якія ўрад Беларусі так актыўна набіраў, толькі павялічваецца знешняя пазыка. А замежныя інвестыцыі ставрылі б грунт, базу, на якой эканоміка краіны не толькі трымалася, але развівалася б. Праўда, замежных інвестараў па-ранейшаму адпужваюць “бюракратычныя і адміністрацыйныя перашкоды, якія рэгулююць дзелавую актыўнасць.

Нямецкія эксперты папярэджваюць урад Беларусі, што латанне дзірак гандлёвага балансу замежнымі пазыкамі – рызыкоўная і малаэфектыўная справа. «Напрыканцы праграмы Міжнароднага валютнага фонду ў сакавіку бягучага года эканамічнае становішча ў Беларусі было досыць добрым, стабільным. Але за гэты час макраэканамічная палітыка пагоршылася, яна стала экспансіўнай. І з наступнага года гэта прывядзе да росту інфляцыі, будуць праблемы з прадукцыйнасцю працы, -- заявіў кіраўнік Германскай кансультатыўнай групы эканамічных рэформ у Беларусі Рыкарда Джуччы.

***

На гэтым тыдні Сусветны банк апублікаваў  новы штогадовы рэйтынг “Вядзенне бізнэсу (Doing Business). Беларусь разам з Грузіяй і Руандай увайшла ў тройку краін, якія найбольш палепшылі ў 2005—2010 гадах сваю нарматыўна-прававую базу з мэтай стварэння спрыяльных умоў для вядзення бізнэсу. Эксперты сусветнага банка мяркуюць, што Беларусь палепшыла свае паказчыкі ў чатырох сферах дзелавой дзейнасці: атрыманне крэдыту, выплата падаткаў, міжнародны гандаль і закрыццё бізнэсу. У гадавым рэйтынгу спрыяльных умоў для вядзення бізнэсу Беларусь страціла чатыры пазіцыі і заняла 68-е месца. Кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай фінансавай карпарацыі ў Беларусі Крэйг Бэлаў, адказваючы на пытанні партала bel.biz, заявіў, што вынікі рэйтынгу паказваюць на неабходнасць правядзення ў Беларусі больш шырокіх і глыбінных рэформ. “Я мяркую, што амбіцыі ўрада Беларусі з нагоды топавай трыццаткі рэйтынгу пахвальныя. Не пагаджуся з тым, што прагрэс невялікі. Калі параўнаць паказчыкі мінулага года, то па ўсіх, акрамя аднаго, Беларусь альбо захавала сваё месца ў сусветным рэйтынгу, альбо палепшыла яго. Акрамя таго, у дакладзе гэтага года выключаны адзін з паказчыкаў (“Найм працоўнай сілы), па якім Беларусь займала даволі добрае месца ў рэйтынгу -- 32-е, — цытуе словы Крэйга Бэлаў партала bel.biz. --  Прымаючы да ўвагі амбіцыйныя планы ўрада Беларусі, вынікі дакладу могуць выклікаць некаторае засмучэнне. Але яны толькі падкрэсліваюць неабходнасць правядзення больш шырокіх рэформ. Па шэрагу паказчыкаў Беларусь ужо не можа значна падвысіць свой рэйтынг, а значыць трэба працаваць над іншымі, магчыма, больш складанымі паказчыкамі.

 

 

Каментаваць