Злотнікаў: Беларусь па-ранейшаму жыве не па сродках

Для Беларусі праблемы, якія выклікалі леташні крызіс, застаюцца актуальнымі і сёння, заявіў эканаміст Леанід Злотнікаў. Паводле яго слоў, каб пазбегнуць далейшага падзення ўзроўню жыцця ў краіне, грашовыя паступленні звонку павінны складаць каля мільярда долараў на месяц. Беларусь, як і раней, жыве не па сродках, і сітуацыя ў краіне застаецца напружанай, упэўнены эканаміст.

Па словах Леаніда Злотнікава, спажыванне ў краіне па-ранейшаму перавышае магчымасці эканомікі. "З іншага боку, прыйшоў час аддаваць даўгі за тое, што жылі не па сродках ў папярэднія гады", — кажа эканаміст, перадае радыё "Белсат".

З гэтай сітуацыі можна выйсці, аднак для гэтага трэба "вельмі крута рэфармаваць эканоміку", кажа Леанід Злотнікаў. "Я маю на ўвазе стварэнне ўмоваў для прыцягнення замежных інвестыцый і новых тэхналогій. Гаворка пра тое, што трэба такія ўмовы стварыць, вядзецца ўжо тры гады, аднак мы бачым, што прамыя замежныя інвестыцыі, якія б нам маглі дапамагчы, да нас не ідуць", — заявіў эканаміст.

Як перадаваў “Тэлеграф, у пачатку гэтага года Леанід Злотнікаў заяўляў, што да вясны 2012 года ў Беларусі складзецца цяжкая эканамічная сітуацыя, у выніку якой краіна "без усякай правакацыі" "сама ўляціць у чарговы эканамічны крызіс".

Паводле telegraf.by
 
Каментаваць