Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Жыццё вёскі Уцёс: работнікам не плацяць, тэхнікі няма, каровы тонуць у брудзе

Жыхары вёскі Уцёс, што ў Баранавіцкім райне, скардзяцца на жахлівыя ўмовы працы на мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Тут ёсць праблемы з заробкамі і тэхнікай, але жывёлы на ферме проста ў жахлівым стане: каровы літаральна тонуць у брудзе. Месца для выгулу статка ператварылася ў сапраўднае балота, а гэта стварае небяспеку захворванняў для быдла.
Пра гэта распавядае ў сваім рэпартажы тэлеканал СТВ.
Журналісты адзначаюць, што брудны і нячышчаны некалькі месяцаў загон стаіць убаку ад дарогі і не кідаецца ў вочы. Падысці да гэтага месца складана нават у гумовых ботах. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства «Уцёс» спасылаецца на недахоп тэхнікі і абвінавачвае журналістаў у тым, што яны прыехалі на ферму «разносіць інфекцыю». Мясцовыя ўлады абяцаюць, што ён выправіць сітуацыю.

Тым часам у Камітэта дзяржкантролю ёсць шмат пытанняў да гэтай гаспадаркі. Там былі выяўленыя шматлікія парушэнні, у тым ліку па вядзенні статыстычных справаздачаў і па налічэнні заробкаў.

Паводле Еўрарадыё

Каментаваць