10 самых даўгіх нямецкіх слоў

Ну і напрыканцы працоўнага тыдня запрашаем на вербальнае падарожжа ў Германію, дзе разам пацешымся з дзейснага стэрэатыпу — падборкі даўжэзных слоў па-нямецку і іх выкарыстання, зробленых журналістам The Telegraph Оліверам Смітам.



Германія з’яўляецца радзімай для шмат якіх даўжэсных слоў. Тут 10 фраз, якімі можна здзівіць мясцовых жыхароў.

                       

“Некаторыя нямецкія словы настолькі даўгія, што яны маюць перспектыву,” іранізаваў Марк Твен у сваей кнізе 1880 года “A Tramp Abroad’”. Ён не памыляўся — нямецкая мова знакамітая сваімі складанымі назоўнікамі. Тут 10 фраз, якімі турысты могуць здзівіць мясцовых.

Rindfleischetikettierungsüberwachungsaufgabenübertragung

63 літары

Пераклад — (афіцыйна выключанае з ужытку з 2013), “закон для дэлегацыі маніторынку маркіроўкі ялавічыны”.

Калі гэта ўжываць? Падчас распытаў шэфа гатэля пра яго тушаную ялавічыну (sauerbraten).

Donaudampfschiffahrtsgesellschaftskapitän

41 літара

Пераклад — капітан дунайскай параходнай кампанііTranslation

Калі выкарыстоўваць: —  зарабі сабе месца на капітанскім століку, калі твой карабель адплывае з Пасаў.

Donaudampfschifffahrtselektrizitätenhauptbetriebswerkbauun-

terbeamtengesellschaft

80 літар

Пераклад — асацыяцыя падначаленых чыноўнікаў Галоўнага офіса дунайскіх параходных электрычных службаў

Калі гэта выкарыстоўваць — пасля дозы шнапсу з вышэйзгаданым капітанам.

Freundschaftsbezeigungen

24 літары

Пераклад: дэманстрацыі сяброўства

Калі гэта выкарыстоўваць? Найчасцей на Актобэрфэсце.

Kraftfahrzeug-Haftpflichtversicherung

36 літар

Пераклад — страхаванне маторных сродкаў руху

Калі гэта выкарыстоўваць? Падчас праката твайго Мерседэса на стале водгукаў

Rechtsschutzversicherungsgesellschaften

39 літар

Пераклад: — страхавыя кампаніі, якія забяспечваюць прававую абарону

Калі гэта выкарыстоўваць? Падчас браніравання шпацыру праз Чорны Лес —калі мясцовы аператар ідзе напіцца.

Massenkommunikationsdienstleistungsunternehmen

46 літар

Пераклад — кампаніі, якія забяспечваюць службы масавых камунікацый.

Калі гэта выкарыстоўваць? Падчас пошуку біргартэну, у якім можна паглядзець футбол.

Siebenhundertsiebenundsiebzigtausendsiebenhundertsie-

benundsiebzig

65 літар

Пераклад — 777,777

Калі выкарыстоўваць гэта? Падчас прагнозу мясцоваму букмейкеру, колькі гэта пройдзе гадоў, калі Англія выйграе ў Германіі зноў у футбол.

Sozialversicherungsfachangestelltenauszubildender

49 літар

Пераклад: трэніруючы асістэнт-маклер па сацыяльнай бяспецы

Калі гэта выкарыстоўваць? Падчас абмеркавання футбольнай гегемоніі мюнхенскай “Баварыі”, напрыклад: “У гэтым годзе барацьба Баварыі за тытул была такой жа сумнай як Sozialversicherungsfachangestelltenauszubildender".

Rhababerbarbarabarbarbarenbartbarbierbierbarbärbel

50 letters

Пераклад — Барбі бара, дзе прадаецца піва барадатага барбера для варвараў  бара Рубарба Барбара (Rhubarb’s Barbara’s bar). Тлумачэнне глянь па спасылцы

https://www.youtube.com/watch?v=gG62zay3kck

Калі гэта выкарыстоўваць? Не трэба.

Паводле: The Telegraph

Пераклад Піліпа Падбярозкіна

Каментаваць