12-гадзінная варта: прапанаваны новы план змагання супраць рэстарацыі каля Курапат

Варта з 12 да 24 гадзіны штодня, адказваць за якую будуць 7 арганізацый — сустаршыня партыі БХД Павал Севярынец паведаміў Радыё Свабода, што так званы план «Чахольскага-Дашкевіча» зацвердзяць 11 чэрвеня.

План будзе распрацаваны па прапанове адказнага сакратара ўправы сойму КХП БНФ Алеся Чахольскага і грамадскага актывіста Змітра Дашкевіча. Адказваць за варту бяруцца 7 арганізацый: «Альтэрнатыва», Рух салідарнасці «Разам», Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя, Беларускі Народны фронт, Малады фронт, Кансерватыўна-Хрысьціянская партыя — БНФ, «Еўрапейская Беларусь».
Павал Севярынец на месцы пратэстаў супраць рэстарана «Поедем поедим»

Павал Севярынец на месцы пратэстаў супраць рэстарана «Поедем поедим»



Павал Севярынец паведаміў, што 10 чэрвеня пратэсты каля рэстарацыі працягваюцца. У іх удзельнічаюць 10 чалавек. Наведнікаў рэстарана няшмат. Некаторыя з іх развяртаюць аўтамабілі, калі бачаць пратэстоўцаў і атрымліваюць улёткі з інфармацыяй пра Курапаты.

На актывістаў Наталлю Гарачка і Дзяніса Урбановіча склалі пратаколы супрацоўнікі ДПС за знаходжанне на праезнай частцы.
Наталля Гарачка ўдзельнічае ў акцыі пратэста каля рэстарана «Поедем поедим»

Наталля Гарачка ўдзельнічае ў акцыі пратэста каля рэстарана «Поедем поедим»


11 чэрвеня ў 12.15 каля брамы рэстарана «Поедем поедим» адбудзецца нарада, на якой зацвердзяць новы план варты.

12 чэрвеня ў 12.30 на гэтым месцы збярэцца «юрыдычная камісія». Будуць падрыхтаваныя звароты ў Міністэрства культуры, Мінскі раённы выканаўчы камітэт, Мінскі абласны выканаўчы камітэты, Камітэт па дзяржаўным кантролі і Міністэрства гандлю. У зваротах актывісты і эксперты патрабуюць «зачыніць, знесці альбо перанесці гэты будынак», — паведаміў Павал Севярынец Радыё Свабода.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць