13 гадоў са дня смерці Арнольда Пячэрскага

24 красавіка 2012 года, у дзень памінання памерлых, на “Радаўніцу, сябры Руху салідарнасці “Разам, каардынацыйнай групы “За Волю наведалі Кальварыйскія могілкі ў Мінску, каб ушанаваць памяць лідара прадпрымальніцкага руху, грамадскага і палітычнага дзеяча Арнольда Пячэрскага.

 

Менавіта ў гэты дзень у 1999 годзе прадпрымальнік загінуў у аўтамабільнай катастрофе пры загадкавых абставінах.

 



24 красавіка 2012 года, у дзень памінання памерлых, на “Радаўніцу, сябры Руху салідарнасці “Разам, каардынацыйнай групы “За Волю наведалі Кальварыйскія могілкі ў Мінску, каб ушанаваць памяць лідара прадпрымальніцкага руху, грамадскага і палітычнага дзеяча Арнольда Пячэрскага.

Менавіта ў гэты дзень у 1999 годзе прадпрымальнік загінуў у аўтамабільнай катастрофе пры загадкавых абставінах.

Пад бел-чырвона-белым сцягам удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі, запалілі знічкі, праспявалі гімн “Магутны Божа; праваслаўны святар айцец Леанід Акаловіч прачытаў малітву і асвяціў магілу за ўшанаванне светлай памяці памерлага.

— Арнольд Пячэрскі быў вельмі актыўным чалавекам, вакол якога гуртаваліся людзі, якому давяралі, — распавёў намеснік старшыні Руху салідарнасці “Разам Аляксандр Макаеў. — У 1990-х гадах ён быў арганізатарам першых прадпрымальніцкіх страйкаў, якія адбываліся на “Дынама, “Камароўцы. Тады там былі самыя актыўныя прадпрымальнікі, якіх яднаў вакол сябе Арнольд. Мы ведаем, што яго смерць была невыпадковай. У той год яна супала з загадкавымі смярцямі і знікненнямі апанентаў улады — Генадзя Карпенкі, Юрыя Захаранкi, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і іншых. Арнольд Пячэрскі з’яўляўся не толькі лідарам прадпрымальніцкага руху, рабіў не толькі першыя прадпрымальніцкія страйкі, і мітынгі, але прымаў актыўны ўдзел у арганізацыях шэсцяў, дэманстрацый беларускай апазіцыі.Ён быў актывістам руху БНФ “Адраджэнне і Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Свае ўласныя грошы ахвяраваў на падтрымку апазіцыйных і прадпрымальніцкіх структураў, на друк незалежных газет, сам прымаў удзел у выдавецкай дзейнасці, — працягвае А. Макаеў. — Ён адзін з першых пераводзіў на беларускую мову і выкарыстоўваў прадпрымальніцкае справаводства. Пячэрскі з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Міхаіла Чыгіра на альтэрнатыўных выбарах 1999 года. Ён быў сапраўдным шчырым беларусам, якога ўсім нам не хапае менавіта зараз, — падкрэсліў удзельнік акцыі.

                      Ля магілы Арнольда Пячэрскага

Могілкі Арнольда Пячэрскага таксама наведала яго жонка разам са сваёй маці, Вольгай Сямёнаўнай. Спадарыня Вольга дадала, што Арнольд быў вельмі пазітыўным, вясёлым, добрым чалавекам, заўсёды ўсміхаўся. Ён загінуў ва ўзросце 35 гадоў. У яго застаўся сын Уладзіслаў, якому зараз 20 гадоў.

Удзельнікі акцыі таксама наведалі месца на Кальварыйскіх могілках, дзе знаходзяцца парэшткі ахвяраў масавага сталінскага тэрору. Айцец Леанід Акаловіч правёў на гэтым месцы малебен, былі ўскладзены кветкі, запалены знічкі, праспяваны гімн “Магутны Божа.

                       На месцы масавых сталінскіх расстрэлаў

Прысутныя таксама ўшанавалі памяць пахаваных на гэтых могілках жонкі беларускага паэта Ніла Гілевіча, паэта Янкі Лучыны і яго родных, беларускага палітычнага і грамадскага дзеяча Вацлава Іваноўскага, грэка-каталіцкага святара Яна Матусевіча.

Акцыя па ўшанаванні памяці памерлых праходзіла пад пільным наглядам супрацоўнікаў сілавых структураў, усіх удзельнікаў невядомы ў цывільным запісваў на відэа. Каля Кальварыйскіх могілкаў дзяжурыў аўтазак.
 

Каментаваць