16 прапаноў сталічным уладам ад «Альтэрнатывы»

Актывісты «Альтэрнатывы» перадалі кіраўніцтву Мінгарвыканкама 16 прапаноў па ўдасканаленні гарадской інфраструктуры, камфорту і бяспекі грамадзянаў.

Прапановы закранаюць найбольш вострыя праблемы, з якімі штодня сустракаюцца жыхары Мінска, сярод такіх — аўтапаркоўкі, упарадкаванасць прыдваравых тэрыторый і зон адпачынку, якасць вады вілейска-мінскай воднай сістэмы, паляпшэнне працы гарадскога камунальнага транспарту, а таксама праблема дэфіцыту афіцыйных месцаў для выгулу сабак.

Рэкамендацыі і практычныя парады ўрадаўцам былі сфармаваны яшчэ у канцы кастрычніка гэтага года групай актывістаў «Альтэрнатывы» пры ўдзеле грамадскіх актывістаў Юрыя Карэтнікава, Іллі Дабратвора, а таксама вядомага блогера Антона Матолькі.



Сыходзячы з адказу гарадскіх улад, у падтрымку аператыўнасці рэалізацыі 16 прапаноў, актывісты «Альтэрнатывы» плануюць сабраць па найбольш важных пытаннях подпісы сярод жыхароў беларускай сталіцы.

Паводле прэс-службы «Альтэрнатывы»


Каментаваць