18 чалавек аштрафавалі за Свіслацкі фэст

18 чалавек ужо пакаралі штрафам беларускія ўлады за ўшанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага.

Фота narodny.org


Адным з апошніх аштрафаваных за ўдзел у акцыі на Дзяды ў Свіслачы стаў старшыня Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч.

Ён пакараны штрафам у 525 рублёў, ці 25 базавых велічынь. Губарэвіч лічыць суды за ўвекавечанне паўстанцаў Каліноўскага на Дзяды цынічным пераследам людзей, якія шануюць нацыянальную гісторыю.

— Дзясятак ці больш судоў адбыліся над удзельнікамі ўшанавання памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы. На маю думку, гэта абсалютна аналагічная сітуацыя, калі людзі збіраюцца з пэўнай гістарычнай нагоды ўшанаваць памяць. І пасля іх выклікаюць у суд, караюць штрафам. Гэта абсурд.

Таксама аштрафаваны на 210 рублёў, або 10 базавых, каардынатар руху „За Свабоду” па Берасцейскай вобласці Юры Казакевіч і актывіст руху Вадзім Бабін. Яго пакаралі штрафам у памеры 63 рублі, або 3 базавыя велічыні.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя




Каментаваць