19 міжнародных NGO звярнуліся да Лукашэнкі

19 міжнародных няўрадавых арганізацый выступілі з сумеснай заявай да беларускіх уладаў.

"Мы заклікаем Лукашэнку неадкладна вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі без усялякіх умоваў, а таксама спыніць пераслед, прыгнёт і запалохванне дысідэнтаў, — гаворыцца ў заяве. — Акрамя таго, мы патрабуем, каб усе абвінавачаныя па палітычных матывах былі цалкам рэабілітаваныя".

У заяве адзначаецца, што праз год пасля леташніх прэзідэнцкіх выбараў Беларусь за 20 гадоў сваёй незалежнасці апынулася ў найвялікшым крызісе ў галіне правоў чалавека. З кожным годам гэтая сітуацыя ўсё больш пагаршаецца.

Міжнародныя няўрадавыя арганізацыі таксама заклікаюць Лукашэнку памілаваць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва і ўвесці мараторый на ажыццяўленне смяротнага пакарання ў Беларусі, перадае Радыё «Свабода».

У заяве таксама звяртаецца ўвага на пераслед грамадзянскіх актывістаў у сувязі з тым, што яны дзейнічаюць ад імя незарэгістраваных арганізацый. Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады не перашкаджаць палітычным і няўрадавым аб'яднанням на шляху іх рэгістрацыі і дзейнасці.

Пад заявай падпісаліся прадстаўнікі такіх няўрадавых арганізацый, як “Артыкль 19 (Вялікабрытанія), Асацыяцыя па правах чалавека ў Беларусі (Германія), Беларускі Дом правоў чалавека (Літва), Грамадзянская Беларусь (Чэхія), нямецка-швейцарскі ПЭН-цэнтр, ініцыятыва "Беларусь у дзеянні" і іншыя.

belaruspartisan.org
 
Каментаваць