20 год незалежнасці

25 жніўня 1991 года 5-я пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закону Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР».



25 жніўня 1991 года 5-я пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закону Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР».

Так юрыдычна была зацверджана дзяржаўная незалежнасць БССР, якая ў хуткім часе пачала называцца Рэспублікай Беларусь. А напярэдадні, 24 жніўня, у залу Вярхоўнага Савета, падтрыманыя тысячамі людзей на плошчы перад домам ураду, дэпутаты Валянцін Голубеў, Зянон Пазняк і Галіна Сямдзянава ўнеслі бел-чырвона-белы сцяг, які разам з  гербам “Пагоня ў верасні быў абвешчаны дзяржаўным сімвалам Беларусі. Супраць аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, адзін з нешматлікіх, выступіў дэпутат Аляксандр Лукашэнка. Кіраўніка камуністаў БССР Анатоля Малафеева папросту не пусцілі на трыбуну.

Учора, 24 жніўня 2011 года, у памяшканні Таварыства беларускай мовы ўспамінамі пра тыя незабыўныя дні падзяліўся колішні дэпутат ВС 12 склікання, намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах ВС і распрацоўшчык новай Канстытуцыі Беларусі Валянцін Голубеў. Ён прыгадваў і пра балючыя моманты гісторыі. У прыватнасці, пра тое, як у 1993 г. не адбыўся рэферэндум пра роспуск старога ВС і выбары новага, за які падпісаліся 900 тысяч грамадзян (440 тысяч подпісаў былі перададзены ў Цэнтрвыбаркам). Не толькі старая наменклатура, але і новы кіраўнік ВС Станіслаў Шушкевіч, абраны адразу пасля абвяшчэння Дэкларацыі аб суверэнітэце замест Мікалая Дземянцея, а таксама частка дэпутатаў-дэмакратаў, баяліся быць не пераабранымі ў новы Вярхоўны Савет. Прага захаваць статус-кво перамагла шанс зрабіць рашучы крок на шляху дэмакратызацыі кіруючай эліты. І гэта праклала шлях да ўлады псеўдадэмакратычным сілам, арыентаваным на рэанімацыю савецкай мадэлі на чале з Лукашэнкам. Наступствы той памылкі ў поўным аб’ёме Беларусь спазнае зараз.

Гутарка з Голубевым


Сёння а 18 гадзіне тамсама, у сядзібе ТБМ адбудзецца выступ яшчэ аднаго відавочцы гістарычных падзей – тагачаснага дэпутата фракцыі БНФ, кіраўніка ТБМ Алега Трусава.
 

Каментаваць