20 лістапада — гадавіна смерці прафесара Івана Нікітчанкі

Год таму, 19 лістапада 2010 года, аўтамашына, якой кіраваў навуковец, сутыкнуўся з грузавіком "ЗІЛ" на трасе Мінск — Маладзечна — Нарач. Не прыходзячы ў свядомасць, ад атрыманых траўмаў Іван Нікітчанка памёр у маладзечанскай гарадской лякарні 20 лістапада ў 1.50.

Год таму, 19 лістапада 2010 года, аўтамашына, якой кіраваў навуковец, сутыкнуўся з грузавіком "ЗІЛ" на трасе Мінск — Маладзечна — Нарач. Не прыходзячы ў свядомасць, ад атрыманых траўмаў Іван Нікітчанка памёр у маладзечанскай гарадской лякарні 20 лістапада ў 1.50.

Па факце ДТЗ Маладзечанскім РАУС была распачата справа па артыкуле 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Аднак у лютым справу спынілі ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. Паводле высноў судова-медыцынскай экспертызы, падчас руху ў 71-гадоваму Нікітчанку магло стаць дрэнна з сэрцам, з-за чаго ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе яго аўтамабіль сутыкнуўся з грузавіком. Якіх-небудзь перашкод, якія маглі б вымусіць яго зрабіць такі манеўр, па інфармацыі следства, не было.

"Смерць Івана Нікітчанкі стала вялікай стратай для ўсяго грамадства. Як адмысловец, які займаецца праблемамі ліквідацыі наступства аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ён быў адным з найболей падрыхтаваных у гэтай галіне", — адзначыў намеснік старшыні Партыі БНФ, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Рыгор Костусеў.

Па яго словах, прапановы Нікітчанкі ў галіне ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, аховы здароўя людзей, пацярпелых ад катастрофы, былі вельмі важныя. "На жаль, улады не прыслухоўваліся да яго прапаноў. Ён як мог даводзіў свае погляды, сваё разуменне праблемы грамадству. Думаю, яго напрацоўкі з часам будуць запатрабаваны новымі ўладамі Беларусі. Прыйдзе час, калі яго даследаванні будуць вывучацца навукоўцамі, усімі, хто цікавіцца праблемамі ліквідацыі аварыі на ЧАЭС", — перакананы палітык.

Іван Мікалаевіч Нікітчанка нарадзіўся 10 студзеня 1939 года ў вёсцы Горыцы Пагарскага раёна Бранскай вобласці. Даследчык у галіне селекцыі жывёл. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафесар (1981).

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960). З 1968 года працаваў навуковым супрацоўнікам, загадчык сектарам, кіраўніком селекцыйнага цэнтра Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. З 1986 года — намеснік старшыні Дзяржаграпрама БССР. У 1988 годзе ўзначаліў Заходняе аддзяленне Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна, адначасова займаў пасаду намеснік старшыні Дзяржаграпрама БССР. З 1991 года — генеральны дырэктар НДІ "Агранавука", з 1993 года — віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных даследаванняў. Дэпутат Вярхоўнага савета БССР у 1985–1990 гадах.

Займаўся даследаваннямі ў галіне генетыка-матэматычных метадаў аналізу селекцыйнай працы і аўтаматызаваных сістэм кіравання ў племянной жывёлагадоўлі. Распрацаваў прагнозныя індэксы абмену рэчываў, метады прагназавання прадуктыўнасці і генетычнай схільнасці жывёл да захворванняў і стрэсаў.

Стварыў і ўзначаліў сацыяльна-экалагічнае грамадскае аб'яднанне "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў". Займаў актыўную пазіцыю па абароне людзей, пацярпелых ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС, выступаў супраць будаўніцтва АЭС у краіне.

Паводле БелАПАН

Каментаваць