2 снежня будуць судзіць Валянціна Стэфановіча

У 10.00 2 снежня ў судзе Партызанскага раёна Мінска пачнецца разгляд справы аб спагнанні падаткаў з намесніка старшыні забароненага ўладамі Праваабарончага цэнтра “Вясна Валянціна Стэфановіча.

Іскавая заява з суда прыйшла Валянціну Стэфановічу 2 лістапада. За час разгляду па справе пеня вырасла з 6 да 9 мільёнаў рублёў, агульная сума спагнання зараз складае 41 мільён беларускіх рублёў.

Па словах праваабаронцы, інспекцыя па падатках і зборах Партызанскага раёна Мінска 19 кастрычніка аштрафавала яго на 4 мільёны 750 тысяч рублёў. Валянціна Стэфановіча прызналі вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 13.6 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (нявыплата ці няпоўная выплата падаткаў). Як паведаміў праваабаронца, яго скарга адносна вынесенага яму штрафу падатковай інспекцыяй Партызанскага раёна будзе разглядацца ў судзе Партызанскага раёна 23 лістапада ў 10:00.

Нагадаем, што падаткавікі маюць намер спагнаць з намесніка старшыні “Вясны быццам бы схаваныя падаткі, а таксама пеню, якія разлічаны з замежных рахункаў праваабаронцы. Адпаведную інфармацыю сёлета беларускім уладам перадало Міністэрства юстыцыі Літвы. Сам Валянцін Стэфановіч ужо неаднойчы заяўляў, што грошы на тых рахунках не з’яўляюцца яго асабістым прыбыткам, а прызначаліся на дзейнасць яго праваабарончай арганізацыі і на дапамогу ахвярам пераследу з боку ўлад.  
 
Каментаваць