30 красавіка - “Песні для мамы”

…Панна Вясна, чую твае
Лёгкія я крокі.
І да таго сэрца пяе,
Што аж баліць трохі.
Можа, цябе лёсіць сустрэць
Мне на шляху росным...
І пакахаць, і анямець,
Страціць навек розум.


30 красавіка а 19:00 у бібліятэцы імені Пушкіна

(вул Гікалы, 4, ст.м. “Плошча Якуба Коласа)

адбудзецца прэзентацыя альбома барда Аляксея Жбанава “Песні для мамы.



…Панна Вясна, чую твае
Лёгкія я крокі.
І да таго сэрца пяе,
Што аж баліць трохі.
Можа, цябе лёсіць сустрэць
Мне на шляху росным...
І пакахаць, і анямець,
Страціць навек розум.


30 красавіка а 19:00 у бібліятэцы імені Пушкіна

(вул Гікалы, 4, ст.м. “Плошча Якуба Коласа)

адбудзецца прэзентацыя альбома барда Аляксея Жбанава “Песні для мамы.

Кружэлка, што прэзентуецца,  – падарунак аўтару ад сяброў і прыхільнікаў творчасці. У дэбютным альбоме Аляксея Жбанава сабраныя песні, напісаныя ў Мінску і Маскве ў 1997 – 2009 гадах. Спевы на ўласныя вершы і на вершы любімых паэтаў  (Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча), аўтар складае ў гісторыю вандровак па чужыне, тугі па радзіме і шчаслівага вяртання дахаты, спасціжэння хараства роднай зямлі і людзей навокал, расказаную самаму дарагому чалавеку – маці. (Альбом прысвячаецца светлай памяці Зінаіды Панфілаўны Жбанавай).

Аляксей Жбанаў нарадзіўся 22 красавіка 1979 года ў Мінску. Піша вершы і песні па-руску і па-беларуску, перакладае з нямецкай і сербскай моваў. Удзельнік творчага праекту “Песні філаматаў і філарэтаў. Жыве ў Мінску.

Удзел у канцэрце возьмуць сябры спевака: музыкі Раман Абрамчук, Андрусь Такінданг, паэты Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч і іншыя творцы.

Уваход на імпрэзу вольны.

Песні Аляксея Жбанава “У векавечнай Бацькаўшчыне клёны... (на словы У. Караткевіча), “Песня філаматаў (на словы А. Міцкевіча, пераклад з польскай - К. Цвірка),, а таксама песню на яго ўласны верш “Маладыя, вясёлыя… можна паслухаць “У кантакце:

http://vkontakte.ru/audio.php?gid=9267988

Таксама можна пачуць запісы А. Жбанава “Панна Вясна і “Песня філаматаў, спампаваўшы трэкі:

http://narod.ru/disk/20114358000/a_zhbanau_panna_viasna.m4a.html
http://narod.ru/disk/20114522000/a_zhbanau_pesnia_filamatau.m4a.html

Каментаваць