30 сутак ШІЗА для Зміцера Дашкевіча

Паплечнікі і сваякі шакаваны колькасцю сутак, што сталіся чарговым выпрабаваннем для старшыні Маладога Фронту.

На гэтым тыдні адвакат Зміцера Дашкевіча здолеў сустрэцца з ім. Размова адбывалася праз шкло пад пільным кантролем супрацоўнікаў калоніі, што не дазвалялі размаўляць на любыя тэмы апроч тых, што маюць юрыдычны характар ягонай справы. Таму Зміцер не здолеў патлумачыць за што накладзены чарговыя спагнанні. Адміністрацыі ПК-13 спасылаецца на нібыта «невыканне патрабаванняў».

Паводле нявесты актывіста Насты Палажанкі, яшчэ ў мінулым сваім лісце Дашкевіч рыхтаваўся да такога развіцця падзеяў і не выключаў новага змяшчэння ў штрафны ізалятар.

Па апошніх тэндэнцыях вакол старшыні  Маладога Фронту можна заўважыць, што ўвесь час на яго адбываецца беспрэцэдэнтны ціск, але апошні час ягоныя блізкія і сваякі не паспяваюць лічыць суткі, каторыя ён адбывае ў штрафным ізалятары. Новыя 30 сутак штрафнога ізалятара сведчаць пра тое, што ціск толькі ўзмацняецца. Такога тэрміну ізаляцыі яшчэ ніколі не было.

mfront.net

Каментаваць