40% непаўналетніх злачынцаў у Беларусі — злодзеі

Злачыннасць сярод непаўналетніх у Беларусі ў студзені-красавіку знізілася на 15,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.


Пра гэта паведаміў учора намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко на пасяджэнні Камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

Паводле яго слоў, колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі ў Беларусі, па выніках чатырох месяцаў бягучага года знізілася на 15,8% (з 711 да 599), але амаль палова з гэтых злачынстваў здзейснена навучэнцамі ліцэяў і каледжаў (46,6%), — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Крадзяжы складаюць 40% ад агульнай колькасці злачынстваў непаўналетніх, хуліганства — 19%, незаконны абарот наркотыкаў — 8,6%.

"Такая трывожная сітуацыя сведчыць пра недахопы і пралікі ў працы. Трэба задзейнічаць усе рэзервы: максімальна падключыць сям'ю, педагогаў, пісьменна выбудаваць індывідуальную работу з навучэнцамі. Неабходна ўважліва паглядзець на працу сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы устаноў адукацыі, прынцыпова ацаніць эфектыўнасць яе працы", — лічыць Васіль Жарко.

thinktanks.by


Каментаваць