400 знічак запалілі ў цэнтры Гародні

400 знічак загарэлася на гарадзенскай Савецкай плошчы ў выглядзе сымбаля барацьбы з ракам малочнай залозы — ружовай стужкі.


А на будынку гарадзенскага палаца тэкстыльшчыкаў з’явілася вялікая ружовая стужка. У акцыі, што ладзілася гарадзенскім дзіцяцым і дарослым хоспісам, такім чынам прыняло ўдзел каля 400 гарадзенцаў, кожны з якіх ахвяраваў на маленькую знічку.


Падчас акцыі па Савецкай плошчы і пешаходнай вуліцы Савецкай валанцёры раздавалі буклеты, прысвечаныя раку малочнай залозы. Са словаў складальнікаў, выданне перакладзена з няпростай медычнай мовы на агульназразумелую.


Пра акцыю распавядае кіраўнік гараденскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга


 Ва ўсім свеце кастрычнік гэта той месяц, калі людзі ўзгадваюць, што ёсць такое захворванне як рак малочных залоз і спрыяюць, каб інфармацыя падавалася з новымі тэхналогіямі. Мы правялі гэтую акцыю разам з жыхарамі Гародні. Стварылі гэту сымбалічную ружовую стужку з тых знічак, што мы сабралі цягам двух тыдняў у гарадзенскіх кавярнях. На мой погляд, нам трэба казаць, што рак — гэта такое захворванне, якое патрабуе ўвагі грамадства. Таму што, калі ёсць нейкія іншыя хваробы, то там медыцына і дактары могуць зрабіць вельмі шмат. А рак першай і другой ступені патрабуе насцярожанасці сярод грамадства. І калі мы распрацоўвалі брашуру мы вывелі дзве такіх калонкі і паказалі, што першае — тое, што залежыць ад жанчыны. А другое — што ад яе не залежыць. І насамрэч мы пабачылі, што вельмі шмат фактараў у анкалагічных захворваннях залежыць ад людзей. Таму заклікаем усіх разам дамагацца зніжэння колькасці захворванняў на рак. І трэба зрабіць так: каб людзі ішлі са сваімі праблемамі да дактароў.


Акцыі ў дзень барацьбы з ракам малочнай залозы адбыліся па ўсіх гарадзенскіх лякарнях. А таксама адбылася адмысловая сустрэча на якую былі запрошаны спецыялісты з усёй Беларусі.


Каментаваць