51 чалавек загінуў у авіякатастрофе на Тайвані

У выніку аварыйнай пасадкі самалёта кампаніі TransAsia Airways ў тайваньскім павеце Пэнху загінуў 51 чалавек. Пра гэта паведамляе Taiwan News. На борце самалёта было 54 пасажыры і чатыры члена экіпажа.



Пасля таго, як лайнер урэзаўся ў зямлю непадалёк ад мясцовага аэрапорта, узнік пажар, які ахапіў два дамы, адзін з якіх атрымаў значныя пашкоджанні. Пра пацярпелых на зямлі звестак пакуль няма.

 

Самалёт ATR-72 ішоў па мясцовым маршруце. Яго вылет з аэрапорта Тайбэя прыйшлося адкласці з-за моцнага ліўня, які прынёс з сабой тайфун Матмо. Нягледзячы на папярэджанні сіноптыкаў, экіпаж усё ж вырашыў ляцець. Па словах відавочцаў, ва ўмовах моцнага ветру пілоты двойчы спрабавалі пасадзіць машыну. Абодва лётчыкі мелі больш за 20 тысяч гадзін налёту. Мясцовыя СМІ са спасылкай на медыкаў паведамляюць, што ўсе пацярпелыя атрымалі моцныя апёкі, адзін з іх у вельмі цяжкім стане.

 

TransAsia Airways — першая прыватная авіякампанія Тайваня. Інцыдэнты з пасажырскімі самалётамі гэтага авіяперавозчыка здараліся і раней: у сакавіку 2003 пры пасадцы ў аэрапорце Тайнань лайнер сутыкнуўся з грузавіком. Па шчаслівай выпадковасці тады ніхто з пасажыраў і членаў экіпажа не пацярпеў, але самалёт прыйшлося спісаць.

Каментаваць