600-годдзе перамогі пад Грунвальдам

Дэпутаты Сейму Літоўскай Рэспублікі прапанавалі беларускай грамадскасці правесці 14–18 ліпеня 2010 года сумеснае шэсце на Грунвальдскае (Дубровенскае) поле. Шэсце пачнецца з Гродна, адкуль у 1410 годзе войскі ВКЛ выпраўляліся на Грунвальдскую бітву.

Беларусы прынялі прапанову. У Мінску створаны аргкамітэт святкавання 600-годдзя Вялікай Перамогі пад Грунвальдам. Старшыня гарадскога аргкамітэту — доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч, намеснік старшыні аргкамітэту — мастак Мікола Купава.

Мяркуецца, што ва ўрачыстым шэсці з боку Беларусі прымуць удзел прадстаўнікі тых нашых старажытных гарадоў, з якіх у 1410 годзе на Грунвальдскім полі біліся рыцары 40 харугваў (палкоў): Аршанская, Берасцейская, Ваўкавыская, Віленская, Віцебская, Гарадзенская, Лідская, Медніцкая, Менская, Мсціслаўская, Наваградская, Пінская, Полацкая, Смаленская, Старадубская, 10 асабістых харугваў Вітаўта і іншыя.

Паводле аргкамітэта, мінскія валанцёры ўжо пачалі выраб харугваў (сцягоў палкоў), эскізы якіх распрацаваныя суполкай мастакоў «Пагоня». Малюнкі на харугвах (цэнтрам кампазіцыі якіх зазвычай будзе вершнік) вырабляюцца метадам аплікацыі. Прынятыя памеры харугваў: 110х160 сантыметраў. Падобныя харугвы будуць вырабляцца ў шэрагу беларускіх гарадоў, якія далучацца да ўдзе­лу ў шэсці.

У рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы, якая адбудзецца 17 ліпеня, прыме ўдзел каля 200 рыцараў беларускіх клубаў. На ролю Вітаўта Вялікага запрошаны выбітны акцёр аднаго з беларускіх тэатраў. Музычную падтрымку будзе ажыццяўляць беларускія гурты старажытнай музыкі.

З 15 да 18 ліпеня аргкамітэт рыхтуе паездку беларусаў на Дубровенскае поле двума аўтобусамі з Мінску. Мяркуецца, што ад Беларусі на Грунвальд рушаць каля 30 дэлегацый з гарадоў і мястэчак, якія прымалі ўдзел у Грунвальдскай бітве. Зараз вядзецца падрыхтоўка спісаў удзельнікаў выправы на гістарычнае для беларусаў і сакральнае для нашчадкаў ВКЛ месца.

У межах адзначэння 600-годдзя Вялікай Перамогі пад Грунвальдам у Мінску запланавана правядзенне круглага стала з удзелам вядомых гісторыкаў, урачыстае святкаванне ў кавярні «Грунвальд» 15 ліпеня, асвячэнне вырабленых валанцёрамі харугваў і тэматычныя выставы твораў беларускіх мастакоў.

Арганізатары святочных мерапрыемстваў з удзячнасцю прымуць любую фундатарскую дапамогу ад арганізацый і прыватных асобаў. Найлепшыя спонсары будуць уганараваныя правам суправаджаць князя Вітаўта падчас рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы. Кантактныя тэлефоны: (+375 29) 551 32 36, 335 24 94.

Рэспубліканскі грамадскі арганізацыйны камітэт па святкаванню 660-годдзя Вітаўта Вялікага і 600-годдзя Грунвальдскай (Дубровенскай) Перамогі.

Каментаваць