72 гады таму ў Катынь трапілі першыя ахвяры

3 красавіка 1940 года былі адпраўлены першыя эшалоны польскіх ваеннапалонных.

Па загадзе Сталіна і кіраўніцтва камуністычнай партыі з 5 сакавіка 1940 года службоўцы НКВД пачалі расстрэльваць польскіх афіцэраў, якія трапілі ў савецкі палон пасля нападу Чырвонай Арміі на Польшчу ў 1939 годзе.

Інфармацыю аб выяўленні масавых магіл у Катыні першымі паведамілі немцы ў 1943 годзе. Два дні пазней маскоўскае радыё закамунікавала, што забойствы здзейснілі немцы ў 1941 годзе падчас акупацыі Смаленскай вобласці.

Праўду пра “Катынь хавалі больш за паўстагоддзя. 13 красавіка 1990 года ўлады СССР прызналі, што забойствы здзейсніла НКВД. 2 гады пазней тагачасны расійскі прэзідэнт Барыс Ельцын прадставіў першыя дакументы.

У 2000 годзе, у 60-ю гадавіну злачынстваў у Харкаве, Катыні і Меднае былі адчыненыя польскія могілкі. Следства ў справе катынскага злачынства вядзе Інстытут нацыянальнай памяці. Гісторыкі ІНП лічаць забойствы ў Катыні генацыдам.

Паводле radyjo.net
 
Каментаваць