73-гадовага вязня ГУЛАГу пасадзілі на Акрэсціна

Старшыню беларускага "Мемарыяла" Уладзіміра Раманоўскага, які нарадзіўся і правёў 20 гадоў жыцця на Калыме, асудзілі на 10 сутак арышту.



Уладзімір Раманоўскі


Як распавялі НЧ паплечнікі Раманоўскага, якія прысутнічалі на судовым паседжанні, суддзя доўга не мог вынесці рашэння па справе Уладзіміра Раманоўскага і з кімсьці раіўся наконт прысуду.

Акрамя Уладзіміра Раманоўскага, у судзе Савецкага раёна судзяць яшчэ шасцярых удзельнікаў учорашняга пікета салідарнасці з палітвязнямі і зніклымі палітыкамі. Намеснік старшыні "Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)" і зняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, Аляксандр Арастовіч, таксама атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Вынікі судовага разгляду справаў старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі ды грамадскіх актывістаў Яўгена Храпавога, Міхаіла Бабілы, Ганны Канапацкай  і Вольгі Маёравай яшчэ невядомыя. Усе сямёра грамадскія актывісты абвінавачваюцца па арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Каментаваць