7 ліпеня праваслаўныя і грэка-каталікі адзначаюць Раство Іаана Прадцечы

Іаану, які нарадзіўся на паўгода раней Ісуса Хрыста, быў вызначаны асаблівы лёспадрыхтаваць людзей да прыняцця Месіі.



Раство Іаана Прадцечы


Святы прарок, Прадвеснік і Хрысціцель Гасподні Іаан нарадзіўся ў горадзе Хэўрон. Яго бацькі, святар Захар і яго жонка Елісавета, якая была далёкай сваячкай Найсвяцейшай Панны Марыі, вельмі хацелі мець дзяцей, але, дажыўшы да старых гадоў, так і не дачакаліся нашчадкаў з-за бясплоднасці Марыі. Аднойчы Захару падчас служэння ў Іерусалімскім храме з'явіўся Архангел Гаўрыіл з весткай, што ў іх народзіцца сын, якога назавуць Іаан («Божая ласка»). Захар не паверыў, і тады яму было сказана, што ён не зможа вымавіць ні слова да таго часу, пакуль прароцтва ня збудзецца. Так і здарылася.

 

Калі пасля Нараджэння Гасподняга цар Ірад загадаў знішчыць усіх немаўлятаў, Елісавета з сынам вымушаная была хавацца ў пустыні. Захара, які адмовіўся сказаць стражнікам, дзе знаходзіцца яго дзіця, забілі прама ў храме. Елісавета ненадоўга перажыла мужа, і малы рос пад аховай анёлаў.

Іаан Прадвеснік рос у дзікай пустыні, рыхтуючы сябе да служэння пастом і малітвай. Ён сілкаваўся дзікім мёдам і акрыдамі, насіў грубую вопратку з вярблюджага воласа, прыхопленую скураным поясам. У трыццаць гадоў Гасподзь заклікаў яго да пропаведзі. Прарок Іаан з'явіўся на берагах Ярдана, каб прыгатаваць народ да прыняцця Хрыста. Ён прапаведаваў пакаянне і хрышчэнне для адпушчэння грахоў. Яго словы: «Пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае» ўзрушвалі людзей да глыбіні душы.

 

Да Іаана на раку Ярдан прыйшоў Ісус Хрыстос і прыняў ад яго хрышчэнне. Вадохрышча Збавіцеля суправаджалася цудоўнымі з'явамісыходжаннем Святога Духа ў выглядзе голуба і голасам Бога Айца з неба: «Гэты ёсьць Сын Мой Любімы...»

 

Іаан Хрысціцель выкрываў цара Ірада Анціпу, які адабраў у свайго брата Піліпа жонку Ірадыяду і ажаніўся на ёй, парушаючы габрэйскі звычай. За свае выкрыцьцё Ян быў заключаны ў вязьніцу.

 

Саламея, дачка Ірадыяды, танчыла на дне нараджэння Ірада і вельмі спадабалася яму. У якасці ўзнагароды за танец яна папрасіла галаву Іаана Хрысціцеля. Прароку адсеклі галаву і прынеслі яе на талерцы Саламеі, а яна аддала яе маці сваёй. Цела Іаана Хрысціцеля было пахавана яго вучнямі.

Каментаваць