80 гадоў у шлюбе — дзякуючы дабрыні, спагадзе і каханню

Хелен і Морыс Кей жывуць у Англіі. Яны пажаніліся 27 жніўня 1934 года. На сённяшні дзень кожнаму з іх па 101 годзе. Гэтая пара пражыла разам ужо больш за 80 гадоў. Сакрэт сямейнага шчасця — дабрыня, спагада і каханне адзін да аднаго.



Ajnf Stopkadras


Маці Хелен была катэгарычна супраць іх вяселля. Аднак гэтая пара не толькі ажанілася і доўгае жыццё шчасліва пражыла разам, але яны таксама кіруюць сумесным бізнесам, звязаным з вырабам адзення. У іх трое дзяцей. І ўжо шэсць праўнукаў.
 

Хелен успамінае, што неяк Морыс падарыў ёй кветкі, але яны былі "цалкам паніклыя", і тут жа яна дадае, што значна важней навучыцца памяркоўнасці адзін да аднаго, навучыцца дараваць і не крыўдзіцца.
 

"Я даю штосьці, яна дае нешта. Абодва мы інвестуем ў нашы адносіны", — кажа Морыс. "І мы абодва смяемся над аднымі і тымі ж рэчамі, ці не праўда?" — дадае Хелен.
 

Паводле Delfi.ua
 

Каментаваць