Аўтары "Новага часу" у ліку пераможцаў "Вольнага слова"

Беларуская асацыяцыя журналістаў уганаравала пераможцаў конкурсу «Вольнае слова-2010». Трое аўтараў  штотыднёвіка “Новы час перамаглі ў дзвюх намінацыях.



Беларуская асацыяцыя журналістаў уганаравала пераможцаў конкурсу «Вольнае слова-2010». Трое аўтараў  штотыднёвіка “Новы час перамаглі ў дзвюх намінацыях.

 Урачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў конкурсу «Вольнае слова-2010» прайшла ў рэзідэнцыі амбасадара Вялікабрытаніі пры падтрымцы амбасады гэтай краіны. Творчы конкурс для журналістаў БАЖ ладзіць чацвёрты голадзіла ГА «Беларуская  запар.

«Мы рады падтрымаць мерапрыемства, якое ўхваляе заслугі ў галіне журналістыкі, і ўражаныя мужнасцю прадстаўнікоў вашай прафесіі, якім даводзіцца працаваць у сённяшніх нялёгкіх умовах», — адзначыў, вітаючы прысутных, часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі ў Беларусі спадар Джым Казнс. 

«Такога цяжкога года для журналістыкі і для вольнага слова я, па шчырасці, не памятаю, — прызналася старшыня ГА “БАЖ Жанна Літвіна. — За мінулы год мы з вамі сутыкнуліся з жорсткай і помслівай палітыкай уладаў у дачыненні да журналістаў. Вось і на сённяшняй падзеі не могуць прысутнічаць пераможцы нашага конкурсу Ірына Халіп і Сяргей Вазняк (першая — пад хатнім арыштам у чаканні суда, другі — на судовым працэсе па крымінальнай справе супраць яго — заўв. БАЖ), многія нашы калегі знаходзяцца ў залах шматлікіх судоў, дзе выконваюць свае прафесійныя абавязкі…»

Старшыня журы Юрась Карманаў нагадаў, што на конкурс было пададзена больш за 60 тэкстаў ад 23 аўтараў. «Сябры журы адзначылі высокі прафесійны ўзровень прадстаўленых твораў. Журналістыка стала небяспечнай, але павысіла свой ўзровень », — адзначыў сп. Карманаў.

Па словах старшыні журы Юрася Карманава, аўтарка “НЧ Марыя Мартысевіч з тэкстам «Прыгоды пенсіянера: 60 гадоў з Валянцінам Акудовічам» з вялікім адрывам заваявала першае месца ў намінацыі “Найлепшая публікацыя літаратурна-мастацкага жанру. Трэцяе месца ў гэтай жа намінацыі за матэрыял «SMS-дзённік з мінулага стагоддзя» атрымала аўтарка “НЧ Вольга Хвоін. Сяргей Нікалюк як аўтар найлепшай аналітычнай публікацыі атрымаў трэцяе месца за матэрыял «Документ из интернета».

Старшыня БАЖ Жанна Літвіна нагадала пра пагрозу, што навісла над двума незалежнымі выданнямі — «Нашай Нівай» і «Народнай воляй», а таксама пра лёс зняволенага калегі Анджэя Пачобута, які чакае суда ў гродзенскай турме. "Гэта не дадае добрага настрою. Але за незалежных беларускіх журналістаў сёння не сорамна. Я радуюся, што мы патрэбныя адзін аднаму і што мы — разам", — падкрэсліла Жана Літвіна.

Вынікі конкурсу па ўсіх намінацыях

НАЙЛЕПШЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ

1 месца:

АЎТАР: Руслан Гарбачоў, (інтэрнэт-газета «Салідарнасць»)

ТЭКСТ: «Зянон Пазняк: „Настальгія — страшэнная з’ява. Гэта невыносна!“»

2 месца:

АЎТАР: Сямён Печанко (газета «Наша Ніва»)

ТЭКСТ: «Няпросты кампраміс прафесара Астроўскага»

 

3 месца:

АЎТАР: Сяргей Вазняк, (газета «Товарищ»)

ТЭКСТ: «Говори правду, борись за правду и тогда не страшно даже в тюрьме!»

 

НАЙЛЕПШАЯ АНАЛІТЫЧНАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ

 

1 месца:

АЎТАР: Ірына Халіп, («Новая газета», Расія)

ТЭКСТ: «Евангелие от Лукавого»

2 месца:

АЎТАР: Анастасія Зелянкова (сайт «Заўтра тваёй краіны»)

ТЭКСТ: «Готовы ли белорусы голосовать за кандидата в юбке»

3 месца:

АЎТАР: Сяргей Нікалюк (газета «Новы час»)

ТЭКСТ: «Документ из интернета»

 

НАЙЛЕПШАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАГА ЖАНРУ

1 месца:

АЎТАР: Марыя Мартысевіч (газета «Новы час»)

ТЭКСТ: «Прыгоды пенсіянера: 60 гадоў з Валянцінам Акудовічам»

2 месца:

АЎТАР: Сяргей Макарэвіч (газета «Наша Ніва»)

ТЭКСТ: «Савецкая дачка прэзідэнта БНР»

3 месца падзялілі:

АЎТАР: Вольга Хвоін (газета «Новы час»)

ТЭКСТ: «SMS-дзённік з мінулага стагоддзя»

АЎТАР: Анатоль Гатоўчыц (часопіс «Абажур»)

ТЭКСТ: «Зямля пад белымі крыламі»

 

ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ

1 месца:

АЎТАР: Яўген Валошын (газета «Звязда»)

ТЭКСТЫ: «Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне, ці Горкі лёс беларускага аўтаперагоншчыка» і «Бітва за роднае слова. Як замест нас беларускую мову раскручваюць расіяне?»

 2 месца

АЎТАР: Марыя Эйсмант (газета «Народная воля»)

ТЭКСТ: «В Беларуси голосуют покойники»

 

ДЭБЮТ

1 месца:

АЎТАР: Алег Ражкоў (інтэрнэт-газета «Салідарнасць»)

ТЭКСТ: «Четыре года на лестничной площадке»

 2 месца:

АЎТАР: Алесь Герасіменка (сайт Generation.by)

ТЭКСТ: «Віртуальны выбар Украіны»

 3 месца:

АЎТАР: Мікалай Тамашэвіч (газета «Звязда»)

ТЭКСТ: «Як карэспандэнты „Звязды“ на „Славянскім базары“ гандлявалі карцінамі»

Паводле прэс-службы БАЖ

Каментаваць