Аўтуховіч не ў спісе

Асуджаны ў 2009 годзе ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч ужо адбыў палову тэрміну зняволення. І, паводле заканадаўства, адміністрацыя івацэвіцкай калоніі абавязана падрыхтаваць паперы ў суд, каб пакаранне было зменена на больш мяккае.

Аднак Мікалай паведаміў свайму прадстаўніку юрысту Алегу Волчаку, што цяпер на яго аказваецца вялікі псіхалагічны ціск, робіцца ўсё, каб было немагчыма прымяніць гэтую прававую працэдуру.

“Кіраўніцтва калоніі робіць Мікалая Аўтуховіча злосным парушальнікам, — пераказвае юрыст Алег Волчак змест тэлефоннай размовы з Мікалаем Аўтуховічам. — Маўляў, ён парушае рэжым і да ўсяго не падпісаў паперу, што прызнае сваю віну, стаў на шлях выпраўлення. Таксама Мікалаю ўвялі абмежаванне на перадачу прадуктаў. У яго мусіць быць дыетычнае харчаванне, адпаведна, гэтая мера паўплывае на стан здароўя чалавека. Я спытаў, ці напраўду ён парушае рэжым утрымання? “Ды не, — гаворыць, — проста прыдзіраюцца цяпер да кожнай дробязі і афармляюць акты. Мікалай расказаў, што ёсць вялікі псіхалагічны ціск на яго. Не памятаю Аўтуховіча такім засмучаным. Але я нагадаў, што Мікалай у спісе палітвязняў, многія праваабарончыя арганізацыі адсочваюць інфармацыю, што датычная яго. Будзем спадзявацца, што ў кастрычніку ён выйдзе на свабоду.

Цягам апошніх месяцаў на свабоду тройчы адпускалі палітзняволеных, асуджаных за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Ёсць прагнозы, што цяжкія эканамічныя ўмовы прымусяць Аляксандра Лукашэнку вызваліць і астатніх палітвязняў, бо ў такім выпадку можна было б разлічваць на дапамогу з боку ЕС.

Freedom House у 2010 годзе да Сусветнага Дня правоў чалавека абнародавала спіс з 15 найвядомейшых палітычных зняволеных свету. У ім ёсць і прозвішча Аўтуховіча. Упершыню прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст, які хацеў стварыць незалежны саюз воінаў-аўганцаў, быў арыштаваны ў кастрычніку 2005 года. Абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў, яго асудзілі на тры з паловай гады. Ён быў адным з шасці палітзняволеных, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕС, аднак ужо ў 2009-м яго зноў асудзілі, гэтым разам на пяць гадоў нібыта за захоўванне пяці патронаў, хаця першапачаткова Аўтуховічу прад’яўлялі абвінавачванне ў змове супраць дзяржслужбоўцаў. Здароўе Аўтуховіча сур’ёзна падарванае серыяй доўгіх галадовак пратэсту і недахопам неабходнай медыцынскай дапамогі.

Каментаваць