Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Аб’яднанне беларусаў замежжа

29 верасня было падпісана «Пагадненне аб каардынацыі дзейнасці і супрацоўніцтве» паміж арганізацыямі, заснаванымі беларусамі ва Украіне і Літве.

Адпаведныя арганізацыі пачалі стварацца ў розных краінах пасля падзей 19 снежня, калі ўвесь цывілізаваны свет не прызнаў легітымнасць рэжыму Лукашэнкі. Па думках падпісантаў пагаднення, такія пляцоўкі будуць спрыяць кансалідацыі беларускай нацыі ў барацьбе з дыктатурай на Беларусі.
 
Падпісанты дамовіліся аб правядзенні акцый у Літве і ва Украіне 27 лістапада (святкаванне Дня герояў — Дня Слуцкага збройнага чыну) і 19 снежня (у гадавіну разгону мірных дэманстрантаў на плошчы Незалежнасці ў Мінску). Пагадненне падпісалі кіраўнікі “Грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве Алег Мяцеліца і “Беларускага цэнтру ва Украіне Вячаслаў Сіўчык.
 
Прэс-служба  «Беларускага цэнтру» ва Украіне
 
Каментаваць