Абаронцы жывёл звяртаюцца да ўладаў

Збор подпісаў за прыняцце гуманнага закона “Аб абыходжанні з жывёламі распачалі зоаабаронцы. Яны накіруюць лісты ў адміністрацыю прэзідэнта і Савет міністраў.

Збор подпісаў за прыняцце гуманнага закона “Аб абыходжанні з жывёламі распачалі зоаабаронцы. Яны накіруюць лісты ў адміністрацыю прэзідэнта і Савет міністраў.


У звароце адзначаюцца жорсткія адносіны да жывёл у Беларусі. Дзясяткі тысяч сабак і кошак штогод варварскі знішчаюцца камунальнымі службамі. “Скарачэнне колькасці бяздомных жывёл павінна ажыццяўляцца цывілізаваным шляхам. А мільярды рублёў, якія збіраюцца ў выглядзе падаткаў з уладальнікаў сабак, павінны ісці на паляпшэнне становішча жывёл, а не на іх забойствы, — зазначана ў заяве.


У ёй падкрэсліваецца, што Беларусь — адзіная краіна Еўропы, якая не мае дзяржаўнага прытулку для бяздомных кошак і сабак. І неабходна ствараць для іх прытулкі, а не ўстановы “для іх умярцвення і перапрацоўкі ў кармы.


“Абсалютна недапушчальна прымяненне для умярцвення адлоўленых сабак і кошак электрычнага тока і забароненага ў цывілізаваных краінах прэпарата Dithylinum, які выклікае пакутлівую смерць ад удушша. Прымяненне прэпаратаў, якія робяць нерухомымі пры хірургічных умяшаннях і ўмярцвенні жывёл замест агульнага наркозу, прыносяць сабакам і кошкам невыносныя пакуты, — гаворыцца ў заяве.


У Беларусі зараз распрацоўваецца закон “Аб абыходжанні з жывёламі. Але без уліку думкі грамадскасці, як сцвярджаюць зоаабаронцы. Паводле іх словаў, у праект закладваюцца негуманныя і нерацыянальныя падыходы, якія не маюць быць у сучасным грамадстве. Зоаабаронцы патрабуюць абавязкова ўлічыць іх меркаванне пры падрыхтоўцы законапраекта і заканадаўча спыніць усе формы жорсткага абыходжання з жывёламі.

Каментаваць