Абяцанага чакаюць тры гады

Пасля трох гадоў зваротаў у розныя інстанцыі актывісты грамадзянскай кампаніі “Наш дом дабіліся ад уладаў Гомеля агароджвання дзіцячага гарадка.

Гульнявая пляцоўка размешчана ў мікрараёне Сельмашаўскі ўздоўж магістральнай вуліцы — праспекта Касманаўтаў, паміж прыпынкам грамадскага транспарту “Вуліца Яфрэмава і паркоўкай супермаркета “Веста.

Пасля трох гадоў зваротаў у розныя інстанцыі актывісты грамадзянскай кампаніі “Наш дом дабіліся ад уладаў Гомеля агароджвання дзіцячага гарадка.

Гульнявая пляцоўка размешчана ў мікрараёне Сельмашаўскі ўздоўж магістральнай вуліцы — праспекта Касманаўтаў, паміж прыпынкам грамадскага транспарту “Вуліца Яфрэмава і паркоўкай супермаркета “Веста.

“Суседства гульнявай пляцоўкі з магістраллю небяспечнае для дзяцей. У адпаведнасці з санітарнымі нормамі, дзіцячыя пляцоўкі павінны быць абсталяваныя на тэрыторыі, што прылягае да жылых дамоў. Але, хутчэй за ўсё, логіка чыноўнікаў такая, што з боку дарогі, седзячы ў салоне аўтамабіля, дзіцячыя гарадкі кідаюцца ў вочы і праглядваюцца значна лепш, чым схаваныя ў глыбіні кварталаў. Але, каб агарадзіць дзіцячы гарадок, давялося тры гады абіваць парогі інстанцый, — расказаў актывіст кампаніі “Наш дом Андрэй Аксёнаў.

Паводле яго слоў, са жніўня 2007 года калектыўныя звароты адпраўляліся ў камунальныя службы, раённую адміністрацыю і гарвыканкам. Вырашыць праблему не змаглі і дэпутаты, да якіх таксама звярталіся актывісты. Між тым, зазначыў Аксёнаў, размяшчэннем дзіцячага гарадка каля дарогі былі парушаны не толькі санітарныя нормы, але і Канвенцыя ААН аб правах дзіцяці.

Падчас правядзення агульнагарадской акцыі грамадзянскага кантролю “Небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі актывістам кампаніі “Наш дом за апошнія два гады было атрымана 12 перамог, падкрэсліў Аксёнаў.

У прыватнасці, яны садзейнічалі пераносу дзіцячай пляцоўкі ад прыпынку “Вуліца Галавацкага і праезнай часткі вуліцы Мазурава ў мікрараёне Мельнікаў Луг; пасадцы дэкаратыўных кустоў у выглядзе жывой агаро­джы паміж дзіцячым гарадком і вадаёмам на перасячэнні вуліц Свірыдава і Агарэнкі; ліквідацыі аварыйных арэляў-качалкі, пясочніцы і горкі-ската па вуліцы Рэчыцкая шаша.

“На чарзе — перапіска з упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама і новым кіраўніцтвам адміністрацыі Навабеліцкага раёна аб выкананні мерапрыемстваў для больш бяспечнага знаходжання дзяцей на дзіцячых гульнявых пляцоўках, што размяшчаюцца ў зоне адпачынку “Сажалкі па вуліцы Ільіча, — паведаміў грамадскі актывіст.

Паводле інфармацыі кампаніі “Наш дом

Каментаваць